Аўтарамонт з наваселлем

Днямі наваселле справіла вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Рамтранстрак» (дырэктар Міхаіл Шчука). Пяць гадоў яно працавала пад крылом ПУП «Аўта-цэнтр «Вікторыя», а цяпер размясцілася ў райцэнтры па адрасе вуліца Кальцавая, 21. У знакавай для прыватнага бізнесу раёна падзеі – адкрыцці станцыі тэхабслугоўвання – прыняў удзел старшыня райвыканкама Аляксандр Камінскі.
На прадпрыемстве, што займаецца рамонтам грузавых і легкавых аўтамабіляў, створана пяць працоўных месцаў, усе майстры – тутэйшыя. Міхаіл Шчука расказаў, што ў перспектыве колькасць рамонтнікаў (а адпаведна – працоўных месцаў) павялічыцца.
Дарэчы, акрамя стацыянарнага рамонту, «Рамтранс-трак» практыкуе і выязны: па заяўцы спецыялісты гатовы выехаць да заказчыка, напрыклад, у поле, дзе зламалася тэхніка.
Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *