Кулачныя разборкі

У РАУС за дапамогай звярнулася жыхарка вёскі Каранеўшчына, якая паведаміла, што ёй пагражае забойствам сын 1990года нараджэння. Па гэтым факце раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа.

Давядзецца адказваць перад законам і раней судзімаму 25-гадоваму жыхару Куршынавічаў, які падчас сваркі нанёс цялесныя пашкоджанні свайму аднавяскоўцу.

Раніцай 17 мая ў міліцыю паступіла паведамленне ад медсястры хірургічнага кабінета райпаліклінікі аб тым, што за медыцынскай дапамогай з цялеснымі пашкоджаннямі ў райпаліклініку звярнуўся жыхар Задвор’я. Высветлілася, што цялесныя пашкоджанні пацярпеламу нанёс мужчына з  Зубелевіч.

РАУС праводзіць праверку.

Паквапіўся…

Замест таго, каб зарэгістравацца ў якасці беспрацоўнага ў цэнтры занятасці, раней судзімы ляхавічанін вырашыў папоўніць уласны бюджэт незаконным спосабам. Ён украў у супрацоўніцы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама кашалёк, у якім знаходзілася больш як 1,3 мільёна рублёў. Але скарыстацца грашыма не паспеў — быў      затрыманы.

Цыркулярка не жартуе

18 мая надзвычайнае здарэнне зарэгістравана на тэрыторыі ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс». Са слоў спецыялістаў, грузчык прадпрыемства, 1963 года нараджэння, выконваючы работу, якую яму не даручалі, самавольна наблізіўся да цыркулярнай пілы, у выніку чаго атрымаў цяжкую траўму рукі. Пацярпелы быў у стане алкагольнага ап’янення. Зараз ён знаходзіцца на лячэнні ў адной са спецыялізаваных клінік Мінска.

Па гэтым факце праверку праводзіць Баранавіцкая міжраённая інспекцыя працы.

Мікалай БУРБУЦЬ, загадчык сектара аховы працы
ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *