Пра час і пра ШАС

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка  9-10 чэрвеня знаходзіўся з рабочым візітам у Кітаі, дзе прыняў удзел у мерапрыемствах саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). Пасля пасяджэння ён правёў перагаворы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка таксама сустрэўся з лідарамі Манголіі і Ірана.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь  Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Цындаа адзначыў, што ва ўмовах цяперашніх глабальных геапалі-тычных і эканамічных трансфармацый супярэчнасці паміж дзяржавамі прымаюць усё больш вострую форму. Нявызначанасць стала новай «нармальнасцю».
«Варожасць і канфрантацыя вядуць да росту напружанасці, узнікае небяспека сур’ёзных канфліктаў з непрадказальнымі вынікамі. У гэтых абставінах Беларусь бачыць у ШАС арганізацыю, якая павінна ўнесці свой важкі ўклад у забеспячэнне шматбаковай бяспекі, абарону міжнародных нормаў і правіл, перамогу разважлівасці ў міждзяржаўных адносінах».
Прэзідэнт звярнуў увагу,  што на фоне новых хваль пратэкцыянізму ў сусветным гандлі, якія прама ці ўскосна закранаюць практычна ўсе дзяржавы, што ўдзельнічаюць у саміце, узнікае прамая пагроза ўцягвання ў гандлёвыя войны.
«Таму для ўсіх нас вельмі актуальным з’яўляецца прыняцце сумесных мер, накіраваных на ўмацаванне сусветнай гандлёвай сістэмы шляхам выкарыстання магчымасцей Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы», – лічыць беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што менавіта практычная эканамічная кааперацыя краін –  членаў ШАС з дзяржавамі-наглядальнікамі і партнёрамі, эфектыўнае выкарыстанне іх транзітных і лагістычных магчымасцей можа стаць адным з перспектыўных напрамкаў развіцця арганізацыі.
«На гэтым шляху ў рамках плана сумесных дзеянняў ужо зроблены першы важны крок па стыкоўцы нацыянальных стратэгій развіцця, а таксама па спалучэнні ЕАЭС з ініцыятывай «Пояса і шляху».
Беларусь як краіна-ініцыятар і прыхільнік ідэі «інтэграцыі інтэграцый» гатова садзейнічаць выяўленню новых агульных інта-рэсаў і пашырэнню напрамкаў супрацоўніцтва ў Вялікай Еўразіі», –  заявіў Прэзідэнт.
Паводле слоў беларускага лідара, у краіне гэтым мэтам у поўнай меры адпавядае рэалізацыя праекта Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень», за якім нездарма замацавалася назва «жамчужына Шаўковага шляху».
Паспяховае развіццё парка прыцягвае да яго ўсё большую ўвагу замежных кампаній з усяго свету, асабліва з краін Еўрапейскага саюза.
Беларускі лідар спыніўся на магчымасцях і перспектывах супрацоўніцтва.
«Беларусь – краіна з традыцыйна моцным і эфектыўным аграрным сектарам, высокатэхна-лагічнымі вытворчасцю і сельскагаспадарчым машынабудаваннем. Прапануем задзейнічаць магчымасці нашай дзяржавы па пастаўках прадукцыі ўсіх гэтых галін для ўмацавання харчовай бяспекі ШАС», – сказаў  Аляксандр Лукашэнка.
Ён звярнуў увагу, што пасля ўступлення ў 2017 годзе Індыі і Пакістана ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва яе прастора пашырылася практычна да чвэрці тэрыторыі зямной сушы, на якой пражывае амаль палова насельніцтва свету.
У гэтых умовах паўнацэнная забяспечанасць прадуктамі харчавання з’яўляецца найважнейшым фактарам далейшага працвітання ШАС і ўмацавання бяспекі ў гэтым вялікім рэгіёне, падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка таксама прапанаваў стварыць спецыялізаваную экспазіцыю «АграШАС» на міжнародным форуме аграрыяў «Белагра», які штогод праходзіць у Мінску. Ён запрасіў паўдзельнічаць у ёй у 2019 годзе ўсіх сяброў і партнёраў па арганізацыі.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што сучасныя тэмпы развіцця тэхналогій нясуць у сабе як новыя магчымасці, так і новыя пагрозы і выклікі. Ніводная дзяржава не можа сабе дазволіць проста закрыцца або нешта забараніць у гэтай сферы.
«Прапаную ўсім нам сумесна падумаць над стварэннем агульнай электроннай платформы, скажам, «ІТ-экасістэмы ШАС», якая аб’яднае ў сабе магчымасці электронных СМІ, сацыяльных сетак, электроннага гандлю і шмат іншага», – сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, гэта дасць магчымасць узмацніць кааперацыю, павысіць канкурэнтаздольнасць нацыянальных эканомік ва ўмовах глабальнага свету. «А таксама дапаможа нам забяс-печыць бяспеку нашых краін», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі прывёў работу саміту ШАС у прыклад усім міжнародным арганізацыям.
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў старшынства Кітая ў ШАС, якое завяршаецца.
У час перагавораў са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам у Цындаа беларускі лідар адзначыў:
«Нас вельмі радуе, што мы безагаворачна падтрымліваем адзін аднаго ў любой сітуацыі. Ніколі не аглядваемся на рэакцыю і меркаванні іншых, калі размова ідзе аб незалежнасці і суверэнітэце дзяржаў. Упэўнены, што з моцным Кітаем будзе моцнай і Беларусь, якая з’яўляецца вашым верным саюзнікам».
У сваю чаргу Сі Цзіньпін адзначыў актыўны ўдзел Беларусі ў самітах Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Ён падкрэсліў гатоўнасць Кітая заўсёды быць надзейным сябрам і партнёрам Беларусі.
Беларусь і Кітай падпісалі міжурадавае пагадненне аб узаемным бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў. Бакі таксама падпісалі да-
кументы аб развіцці супрацоўніцтва ў іншых сферах.
Па матэрыялах БЕЛТА.

Фота БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *