У летніх планах – паездка ў лагер. Як адпачываюць ляхавіцкія хлопчыкі і дзяўчынкі

Адгучалі апошнія званкі, пачалося доўгачаканае лета, а значыць і самыя працяглыя канікулы. Цяпер можна адпачыць ад урокаў, хатніх заданняў, лабараторных і кантрольных. Але кожны выбірае сам, як адпачываць ад урокаў, чым заняць вольны час, якога цяпер досыць. 1143 нашых юных землякоў свае канікулы правядуць не ў чатырох сценах, не за маніторам камп’ютараў ці ў экранах тэлевізараў, а побач з сябрамі ў лагеры.
У раёне працуюць 4 лагеры працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем (у СШ №1, СШ №2, Крывошынскай і Малагарадзішчанскай школах). Тут хлопчыкі і дзяўчынкі не проста адпачываюць, а прыносяць карысць: падфарбоўваюць школьную мэблю, добраўпарадкуюць тэрыторыю, падклейваюць падручнікі, робяць шмат іншага. Працоўны дэсант не абмяжоўваецца школай – днямі яго наведвальнікі наводзілі чысціню і на тэрыторыі былой сядзібы Бохвіцаў у Флер’янове. Адным словам, працы хапае, як і жадання юных ляхавічан падзарабіць.
Літаральна днямі закончылася першая спартыўная змена ў аздараўленчым лагеры «Чайка», ужо і на другую змену з’ехаліся хлопчыкі і дзяўчынкі, зноў рознакаляровыя карпусы зазвінелі ад сотні дзіцячых галасоў. 15 чэрвеня ў сваё падарожжа адправіліся наведвальнікі профільнага палатачнага перасоўнага турысцкага лагера «Рабінзоны». Адукацыйна-аздараўленчы лагер «Эўрыка» і абаронна-спартыўны лагер «Выратавальнік» на базе Падлескага ВПК сваіх юных сяброў сабралі яшчэ 11 чэрвеня. Можна толькі пазайздросціць школьнікам раёна: пачатак іх лета такі запамінальны!

Маргарыта КУХТА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Вучні СШ № 1 змену ў працоўным лагеры праводзяць з карысцю.

One thought on “У летніх планах – паездка ў лагер. Як адпачываюць ляхавіцкія хлопчыкі і дзяўчынкі

  • 18/06/2018 в 10:53
    Permalink

    Огромное спасибо ребятам за помощь в подготовке литературного фестиваля «Флер’яноўскія чытанні»!!!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *