Крошынскія гасцяванні
У мінулую нядзелю ў аграгарадку Крошын Баранавіцкага раёна прайшло фальклорнае свята «Напевы зямлі маёй». Наогул, багатае яно было не толькі на песні. Яго ўдзельнікі, акрамя вакалу, дэманстравалі веданне народных танцаў і традыцый, кулінарнае майстэрства. Тут жа можна было палюбавацца вырабамі майстроў-рамеснікаў і нават набыць штучны тавар на бойкім кірмашы.