Колер паліва. У Ляхавіцкім раёне ў вяскоўца знойдзена 140 літраў афарбаванага дызпаліва
Падчас санкцыянаванага агляду гаспадарчых пабудоў участковы інспектар міліцыі ў жыхара аграгарадка Тальмінавічы выявіў 140 літраў афарбаванага дызельнага паліва.
Па інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама, на вяскоўца складзены пратакол па частцы 6 арт. 12.30 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (набыццё, захоўванне, выкарыстанне ці рэалізацыя асобамі афарбаванага нафтавага вадкага паліва, якое пастаўляецца ва ўстаноўленым парадку ў арганізацыі, што выконваюць работы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі).