Назначэнні ў Ляхавіцкім раёне
Як паведамілі ў аддзеле арганізацыйна-кадравай работы, у райвыканкаме зроблены шэраг назначэнняў.
ШМАТКО Іван Міхайлавіч з 25 чэрвеня 2018 года назначаны на пасаду першага намесніка старшыні – начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Ляхавіцкага райвыканкама. Раней працаваў намеснікам генеральнага дырэктара па сельскай гаспадарцы ЗАТ «Пухавіцкі аграпрадукт»;
ЮРЛЕВІЧ Святлана Іванаўна з 26 чэрвеня 2018 года назначана на пасаду намесніка старшыні Ляхавіцкага райвыканкама. Раней працавала дырэктарам установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў»;
НАВАГРАН Андрэй Тадэвушавіч з 26 чэрвеня 2018 года назначаны на пасаду намесніка старшыні Ляхавіцкага райвыканкама. Раней працаваў начальнікам фінансавага аддзела райвыканкама;
ТРЫСЦЕНЬ Дзіяна Іванаўна з 26 чэрвеня 2018 года назначана на пасаду начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ляхавіцкага райвыканкама. Раней працавала намеснікам старшыні райвыканкама;
ТРАЦЦЯК Алег Фёдаравіч з 26 чэрвеня 2018 года назначаны на пасаду начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ляхавіцкага райвыканкама. Раней працаваў галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.