У ліпені 1944-га

Пранчакі, Бубены, Бельмачы, Ляшчынскія, Станчыкі… На шэрай стэле ў аграгарадку Навасёлкі – прозвішчы 27 землякоў, якія загінулі ў гады вайны. Недалёка яшчэ адзін помнік – салдат схіліў галаву над брацкай магілай, у якой знайшлі свой апошні прытулак 30 воінаў Савецкай Арміі. Ва ўсіх іх адна дата смерці – дзень вызвалення населенага пункта ад фашысцкіх захопнікаў – 7 ліпеня 1944 года.

Помнікі загінуўшым землякам ёсць у Ліпску, Ураджайнай, Дараве, Вольцы, Завінні і многіх іншых вёсках Ляхавіччыны. У святы і не толькі мясцовыя жыхары нясуць да іх вянкі і кветкі. А помнік воінам-вызваліцелям на плошчы Перамогі ў райцэнтры даўно стаў месцам усеагульнага пакланення.
Мы помнім.
Мы ўдзячныя за мір і за жыццё.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *