У «Ляхавіцкім весніку» ад 30 чэрвеня
-
Самае галоўнае свята. Дарагія ветэраны! Паважаныя землякі! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
-
Мір нам у спадчыну. Яны былі на вайне, таму як ніхто іншы ведаюць цану міру. Беларусь рыхтуецца да свята – вялікага, важкага, самага значнага ў календары суверэннай дзяржавы. 3 ліпеня краіна адзначыць Дзень Незалежнасці. Роўна 74 гады назад наша сталіца Мінск быў вызвалены ад фашысцкіх акупантаў. Гэта стала пачаткам новай, пасляваеннай, гісторыі – гісторыі будаўніцтва моцнай, квітнеючай і мірнай Беларусі.
-
«Берагінін» абярэг. Ляхавіцкі строй. Не толькі непараўнальна прыгожае народнае ўбранне з тутэйшым каларытам, не толькі непаўторна меладычныя песні і грацыёзныя танцы, якія, здаецца, насычаны мясцовай самабытнасцю, а ўвесь лад жыцця, размераны і правераны часам, уваходзіць у паняцце Ляхавіцкага строю. Уваходзіць разам з русакосымі дзяўчатамі і вясёлымі, майстравымі хлопцамі. Разам з душэўнай шчодрасцю і нястомнай працавітасцю, уменнем ствараць і прыгожае, і надзённае. З бясконцымі талентамі і шчырай любоўю да сваёй зямлі. А любоў сілкуецца ад гэтай зямлі, а зямля поўніцца, квітнее гэтай любоўю. Такое вось шчаслівае жыццёвае кола.
-
Яны жывуць за Ліпнянкай / Кропка на карце — Заліпенне. Калі загугліць «вёска Заліпенне», на жаль, акрамя таго, што гэта кропка на карце Ляхавіцкага раёна, нічога больш знайсці не атрымаецца. Будзем выпраўляць сітуацыю і дапоўнім звесткі Вікіпедыі няхай і не навуковымі даследаваннямі, але асабістымі назіраннямі, цікавымі людзьмі, іх успамінамі і расказамі пра сённяшняе.
-
Аграрны стыль «Ляхавіцкага». Звычайная чэрвеньская раніца. Палова пятай гадзіны. На Русінавіцкім малочнатаварным комплексе СВК «Ляхавіцкі» аператары машыннага даення рыхтуюць сваіх падапечных да дойкі – гігіенічныя працэдуры абавязковы складнік.
- І шмат яшчэ цікавай, святочнай інфармацыі чытайце ў «Ляхавіцкім весніку»