Медпрыём у комплексе. У мінулую пятніцу ў СШ №1 г. Ляхавічы прайшла прафілактычная акцыя «Здаровае сэрца – залог поспеху!»

У мінулую пятніцу ў СШ №1 прайшла прафілактычная акцыя «Здаровае сэрца – залог поспеху!». Медыкі прапанавалі ляхавічанам без звароту ва ўстановы аховы здароўя правесці шэраг запатрабаваных дыягнастычных даследаванняў, вызначыць узровень цукру ў крыві, індэкс масы цела, вымераць артэрыяльны ціск і г.д. Спецыялісты райЦГіЭ праводзілі анкетаванне з мэтай выяўлення рызыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў, раздавалі буклеты па здаровым ладзе жыцця.
Жадаючых праверыць стан свайго здароўя, атрымаць кансультацыю ў тэрапеўта, анколага, эндакрынолага, акуліста, кардыёлага і іншых урачоў было нямала.

Прыём вялі спецыялісты Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, баранавіцкіх устаноў аховы здароўя, Ляхавіцкай райбальніцы.
У акцыі, арганізатарамі якой выступілі ўпраўленне аховы здароўя аблвыканкама, абласны ЦГЭіГЗ, Ляхавіцкі райЦГіЭ, прынялі ўдзел каля 300 чалавек.

Больш падрабязна пра акцыю – у адным з бліжэйшых нумароў «ЛВ».
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Больш фота тут

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *