Пазванілі… У ляхавічаніна з кішэні выкрадзены два мабільныя тэлефоны
У ляхавічаніна ў двары дома па завулку Южакова з кішэні выкрадзены два мабільныя тэлефоны і 530 рублёў. З заявай 10 ліпеня ён звярнуўся ў РАУС.
Супрацоўнікі аддзялення крымінальнага вышуку Ляхавіцкага РАУС знайшлі злодзеяў: крадзёж учынілі жыхары райцэнтра. Яны затрыманы, частка крадзенага ў іх канфіскавана.
Па факце крадзяжу РАСК узбудзіў крымінальную справу.
Па інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама.