Плюс тры. У Ляхавіцкім раёне зарэгістраваны яшчэ два таварыствы з абмежаванай адказнасцю

Нядаўна ў Ляхавіцкім раёне зарэгістраваны яшчэ два таварыствы з абмежаванай адказнасцю. «АльтэрнатываЛес» займаецца дрэваапрацоўкай, «МАТБУДМАТЭРЫЯЛЫ» – аптовым гандлем будаўнічых матэрыялаў, якія таварыства пастаўляе на беларускі рынак з Польшчы.
Адзін з асноўных накірункаў дзейнасці Дэкрэта № 6 «Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці» накіраваны на падтрымку сваёй справы, развіццё бізнесу ў рэгіёнах, нарошчванне экспартнага патэнцыялу Беларусі. Менавіта больш ільготнае падаткаабкладанне ў малых населеных пунктах, да якіх адносяцца і Ляхавічы, прываблівае ў наш раён прадпрымальнікаў. А гэта не толькі новыя вытворчасці, дадатковыя працоўныя месцы, але і паступленні ў бюджэт.
Усяго ў Ляхавіцкім раёне дзейнічаюць 134 малыя прадпрыемствы, тры з іх пачалі сваю работу сёлета.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *