Перазагрузка з мадэрнізацыяй

Лета ў зеніце, канікулы ў разгары, у школах раёна гэтым часам зусім не вучэбныя клопаты: яны рыхтуюцца да 1 верасня. Рыхтуюцца грунтоўна і ўсебакова

Гэтымі днямі ў Навасёлкаўскай школе, пэўна, больш будаўнікоў, чым настаўнікаў – тут пачаўся капітальны рамонт з мадэр-нізацыяй харчаблока: да новага навучальнага года рабяты атрымаюць падарунак два ў адным – абноўленую сталовую і харчаблок. Будзе пакла- дзена новая плітка, заменена тэхналагічнае абсталяванне, інвентар і іншае, з’явяцца цэхі і будзе забяспечана паточнасць вытворчага працэсу. На гэта з раённага бюджэту выдзелена больш за 200 тысяч рублёў. Чакае перазагрузкі і харчаблок гімназіі. Тут спонсарам абнаўленняў выступае Сусветны банк развіцця.
У Востраве калектыў СШ сваімі сіламі адрамантуе спартзалу. Аддзел па адукацыі райвыканкама ўжо закупіў патрэбныя матэрыялы.
У дзіцячым садку № 2 у дзвюх групах ідзе рамонт санвузлоў. У праграме: укладка пліткі, замена сантэхнікі, уладкаванне кабінак. Работы будуць каштаваць мясцоваму бюджэту каля 34 тысяч рублёў.
У кожнай навучальнай установе летам не толькі праводзяцца забаўляльныя мерапрыемствы, але і ідзе падрыхтоўка да 1 верасня. Аб’ём і віды рамонтных работ на бягучы год вызначаны ў адпаведнасці з распрацаваным планам аддзела па адукацыі райвыканкама і зацверджаны кіраўніком раёна. Набыты і размеркаваны па школах будаўнічыя матэрыялы, вядзецца планавы рамонт электраабсталявання, сантэхнікі, паверка прыбораў уліку, прамыўка сістэм ацяплення. У СШ №1 і Конькаўскім вучэбна-педагагічным комплексе будуць часткова заменены вокны, у Навасёлкаўскай, Ліпскай і Востраўскай СШ – часткова абноўлена агароджа.
Па традыцыі да новага навучальнага года аддзел па адукацыі рыхтуе падарункі ўсім школам і дзіцячым садкам раёна. Вось і сёлета закупяць гульнявое абсталяванне, спартыўны інвентар і вучэбна-метадычныя прылады. А гэта заўсёды прыемна. Адметна, што свой пасільны ўклад у тое, каб хлопчыкам і дзяўчынкам у школе было ўтульна і камфорт-на, уносяць і бацькі. Разам – заўсёды вынікова.
– Галоўнае, на што арыентуюцца навучальныя ўстановы пры падрыхтоўцы да 1 верасня, – стварэнне бяс-печных умоў для знаходжання рабят. Прычым парадак і праца-здольнасць усіх сістэм, належны стан будынкаў і памяшканняў падтрымліваецца на працягу ўсяго часу, а не толькі летняга, – адзначае намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Мікалай Прыхач.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *