Актыўнасць – актывізаваць. У мінулы панядзелак у Ляхавіцкім райвыканкаме адбылася апаратная нарада
Кантроль за станам навакольнага асяроддзя, парадкам на прыродаахоўных аб’ектах, рацыянальным выкарыстаннем прыродных рэсурсаў, прыцягненне да адказнасці парушальнікаў, якія наносяць шкоду навакольнаму асяроддзю, – асноўныя функцыі райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Справаздачу аб яе рабоце трымаў на апаратнай нарадзе ў мінулы панядзелак начальнік службы Уладзімір Пятроўскі.
Сем асабліва ахоўваемых заказнікаў і помнікаў прыроды, 16 месцаў, дзе растуць расліны-«чырванакніжнікі», дзевяць палігонаў для захоўвання бытавых адходаў – зона асаблівай увагі прыродаахоўнай службы. І той, хто дазваляе сабе не па-гаспадарску адносіцца да такіх аб’ектаў, павінен быць прыцягнуты да адказнасці.
У справаздачы Уладзіміра Пят-роўскага прагучала, што з пачатку года райінспекцыя правяла 211 абследаванняў тэрыторыі населеных пунктаў, водных і лясных рэсур- саў, аўтадарог, сельгаспрад-прыемстваў, садовых і гаражных кааператываў, унутрыгаспадарчых кар’ераў. За парушэнне заканадаўства ў галіне аховы навакольнага асяроддзя складзена 34 пратаколы. Да адказнасці прыцягнуты 13 юрыдычных асоб, 14 службовых, 7 фізічных. Агульная сума штра-фаў – 9800 рублёў. Устаноўлена 8 фактаў нанясення шкоды прыродзе, агульная сума прад’яўленых па іх прэтэнзіях перавысіла 2100 рублёў. Разам з тым сітуацыя, што склалася ў гэтым накірунку, куды менш аптымістычная, чым колькасць пратаколаў.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Камінскі назваў нездавальняючай работу, што праводзіцца ў гэтым накірунку, і катэгарычна запатрабаваў актывізаваць дзейнасць прыродаахоўнай службы па выяўленні фактаў безгаспадарчасці і нанясення шкоды прыродзе, па пакаранні асоб, якія гэта дапусцілі.
Якім паветрам мы дыхаем? Чаму ў раёне расце колькасць несанкцыянаваных сметнікаў? Калі, у рэшце рэшт, будзе наведзены парадак на тэрыторыі палацава-паркавых ансамбляў? Хто адкажа за несанкцыянаваныя выкіды адходаў у ачышчальныя збудаванні камунгаса? Гэтыя і шэраг іншых пытанняў кіраўнік раёна адрасаваў начальніку райінспекцыі. І вырашаць іх трэба неадкладна. Пры гэтым, адзначыў Аляксандр Камінскі, недапушчальная лаяльнасць да любога парушальніка прыродаахоўнага заканадаўства, нягледзячы на тое, кіраўнік гэта прадпрыемства ці нядбайны гаспадар-прыватнік.
Увогуле, парадак павінен быць ва ўсім. Гарадскія і вясковыя даро-гі – упарадкаваны, лясы ачышчаны ад смецця, пажарная бяспека паўсюдна, старыя пабудовы (асабліва гэта датычыцца сельскіх населеных пунктаў) – знесены, а вызваленыя плошчы ўведзены ў севазварот. Абавязковае патрабаванне – адказнасць кожнага на працоўным месцы. І гэта павінна выконвацца без усякіх «але». Такі расклад на сёння.
Галіна КАНЬКО.