У Ляхавічах аўтамабіліст не прапусціў пешахода
Каля шасці гадзін вечара ў райцэнтры па вуліцы Леніна (паварот на Сонечную) аўтамабіль зачапіў на пешаходным пераходзе мужчыну.
Вадзіцель”опеля” пры набліжэнні да пешаходнага перахода не прапусціў пенсіянера і зачапіў па датычнай. Пацярпелы цялесных пашкоджанняў не атрымаў і адмовіўся ад медыцынскай дапамогі. На вадзіцеля 1977 г.н. складзены пратакол, па якому яму давядзецца заплаціць штраф.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.