В Ляховичах спасатели помогли аистам
Выратавальнікі прыходзяць на дапамогу не толькі людзям. У мінулы чацвер у РАНС патэлефанавала мясцовая жыхарка і расказала, што на рацэ Ведзьма тонуць буслы.
Калі выратавальнікі прыбылі на месца, птушкі ледзьве трымаліся на вадзе – знясіленыя, яны, па меркаванні эмэнэснікаў, заблыталіся ў ціне, і самастойна выбрацца на бераг не маглі.
Пасля выратавання з вады крылатых забралі ў райветстанцыю. Загадчыца ветлабараторыі Тамара Малахвей расказала, што бусляняты абсохлі, пачысцілі сваё пер’е, пагулялі па тэрыторыі ўстановы і паляцелі.
Фотарэпартаж з месца падзей Сяргея ВАРАНОВІЧА.
Цудоўна, што жывуць у нас неабыякавыя людзі і звяртаюць увагу на такія здарэнні.
Молодцы и свидетели, и спасатели! Не прошли мимо. Приятно.