У Ляхавіцкім раёне віншавалі першы экіпаж- тысячнік
Каторы раз сёлета на жніве гучаць Жарабковічы. Тыдзень таму тут адзначалі вадзіцеля-тысячніка. А сёння ў ААТ «Жарабковічы» тысячную мяжу перасягнуў экіпаж камбайнераў. Лідарамі сталі старшы камбайнер Андрэй Дзянішчык і яго напарнік Іван Мацюшэнка.Першыя яны не толькі ў гаспадарцы, але і ў раёне. Ім — шчырыя віншаванні і пажаданні дасягнуць двухтысячнага намалоту.
Фотарэпартаж з месца падзей Сяргея ВАРАНОВІЧА.