З узнагародай!
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу ў будаўнічай галіне і ў сувязі з 50-годдзем ААТ «Пінсксаўгасбуд» узнагароджаны галоўны бухгалтар УБП «ПМК-13» ААТ «Пінсксаўгасбуд» Святлана ЦІТКО; тынкоўшчык-маляр Віталій БУРВЕЛЬ.
Падзячныя пісьмы раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё будаўнічай галіны і ў сувязі з 50-годдзем з дня заснавання ААТ «Пінсксаўгасбуд» накіраваны машыністу аўтамабільнага крана УБП «ПМК-13» Леаніду ШЧУКУ і матарысту растворабетоннага вузла Андрэю МАСЛОЎСКАМУ.