Поўны сэрцаў і любві. У нашым раёне праходзіць дабрачынная акцыя «Дапаможам сабраць дзіця ў школу». Далучылася да дабрачыннай акцыі і раёнка

Такім можа стаць партфель любога вучня. Такім абавязаны стаць партфель любога вучня. Гэта – справа дарослых, натуральнае праяўленне клопату, дабрыні, увагі, сардэчнасці – адным словам, любві. У нашым раёне праходзіць дабрачынная акцыя «Дапаможам сабраць дзіця ў школу», у ходзе якой арганізаваны збор канцылярскіх прыналежнасцяў, што будуць перададзены сем’ям, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі, шматдзетным і няпоўным сем’ям, дзе адчуваюцца матэрыяльныя цяжкасці пры падрыхтоўцы хлопчыкаў і дзяўчынак да новага навучальнага года. Сярод ініцыятараў акцыі – упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, райкам БРСМ.
Актыўна далучылася да дабрачыннай акцыі і раёнка: «веснікаўцы» з вялікім жаданнем запаўняюць сваю скрыню сардэчнасці сшыткамі, фламастарамі, пеналамі, алоўкамі і многім іншым, без чаго не бывае школьнага партфеля. Усё гэта будзе перададзена нашым юным землякам.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *