У чарговы раз лідзіруе Ляхавіцкі РАУС

Падвядзенне вынікаў работы  за першае паўгоддзе  і акрэсліванне задач на бліжэйшую  перспектыву амаль перад усім асабовым саставам ад-дзела ўнутраных спраў — важны і  значны момант. І такі падыход ляхавіцкіх міліцыянераў да ацэнкі сваёй  работы, накіраванай на ахову  правапарадку і законных інтарэсаў грамадзян, дастойны пераймання», — адзначыў  намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і  прафілактыкі, начальнік аддзела страявых падраздзяленняў міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Кур’ян, які прыняў удзел у рабоце сходу вартавых правапарадку Ляхавіцкага РАУС. Акрамя прадстаўніка МУС, на сходзе прысутнічала намеснік старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч.

Намеснік начальніка РАУС Аляксандр Бурбіцкі  агучыў  вынікі работы кожнага з аддзяленняў міліцыі за 6 месяцаў  2012 года. Адзначана зніжэнне колькасці злачынстваў па лініі ўсіх служб амаль на трэць у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.  Дарэчы, за апошнія 5 гадоў сёлета зарэгістраваны самы нізкі ўзровень злачыннасці, у тым ліку і па лініі крымінальнага вышуку. Значна знізілася колькасць супрацьпраўных дзеянняў, здзейсненых  непаўналетнімі.  Разам з тым, павялічылася колькасць правапарушэнняў  і злачынстваў,  учыненых  асобамі ў стане алкагольнага ап’янення, а таксама грамадзянамі, якія маюць нязнятую і непагашаную судзімасць. З 82 выпадкаў у мінулым годзе да 55 сёлета — зменшылася колькасць крадзяжоў.

”Прыемна адзначыць, што па колькасці раскрытых злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку  Ляхавіцкі РАУС  займае лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці”,  — адзначыў Аляксандр Бурбіцкі. Аднак, акрамя станоўчай дынамікі, на жаль, ёсць і негатыўныя моманты. У прыватнасці, павялічылася колькасць угонаў аўтамабіляў (з 1 да 5) і выпадкаў хуліганства. Тым не менш, раскрывальнасць такога віду злачынстваў складае 100 працэнтаў, і такая тэндэнцыя захоўваецца на працягу апошніх 5 гадоў.

Па-ранейшаму, крадзяжы складаюць асноўную частку ўсіх правапарушэнняў. Асабліва востра стаіць праблема крадзяжу грошай, мабільных тэлефонаў, веласіпедаў, прадуктаў харчавання.

Асаблівая ўвага ўсімі супрацоўнікамі РАУС надаецца барацьбе з п’янствам і алкагалізмам. З пачатку года складзена 329 пратаколаў за распіццё спіртных напіткаў у грамадскіх месцах, спынена 39 фактаў незаконнай рэалізацыі алкагольнай прадукцыі, канфіскавана 530 літраў самагону, 10 літраў фальсіфікаваных спіртных напіткаў, знішчана 16 самагонных апаратаў.  На тэлефон «гарачай лініі «РАУС паступіла 7 паведамленняў грамадзян пра факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства. 65 чалавек  дастаўлены ўчастковымі інспектарамі на прымусовае лячэнне ў наркалагічнае аддзяленне абласной псіханеўралагічнай баль-ніцы «Крывошын», 11 асу-джаны ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі,  4 чалавекі памерлі  ад выпадковага атручвання алкаголем (у 2011 годзе — 3).

Сваю ролю ў прафілактыцы п’янства і алкагалізму адыгрывае наркалагічны пункт (у склад уваходзяць супрацоўнікі ДАІ, урач-нарколаг і члены добраахвотных дружын), які ажыццяўляе эфектыўны, аператыўны і сістэмны  кантроль за вадзіцелямі.  Таксама дакладчык спыніўся на пытаннях бяспекі дарожнага руху, барацьбе са злачыннасцю ў сферы эканомікі, незаконнага абароту нар-   котыкаў, пошукавай работы.

Пра дзейнасць на сваіх участках расказалі намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Сяргей Пажога, начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Раман Лявонцьеў, старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Дзмітрый Дыдышка, старшы  інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Мікалай  Смаршчок, начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Андрэй Студзянічнік.

Начальнік РАУС Аляксандр Ермакоў адзначыў, што кіраўнікам падраздзяленняў неабходна  больш увагі надаваць кантролю за сваімі супрацоўнікамі, у якасці прыкладу быў прыведзены начальнік АДАІ Юрый Малевіч. Дзейсная работа з кадрамі мае станоўчыя вынікі  і ў прафілактыцы дарожных парушэнняў (за справаздачны перыяд знізілася колькасць ДТЗ).

Хоць і не так востра, як у іншых  раёнах, на Ляхавіччыне таксама ёсць праблемы недахопу міліцэйскіх кадраў.  На сённяшні дзень у наяўнасці 7 вакансій.  Святлана Юрлевіч прапанавала стварыць профільныя класы з прававым ухілам  на базе гарадскіх школ накшталт таго, які  паспяхова дзейнічае ў Крывошынскай СШ. Не дзіўна, што  многія выпускнікі гэтай школы ў далейшым выбіраюць прафесію міліцыянера. Намеснік старшыні райвыканкама нагадала, што на рэспуб-ліканскім, абласным і раённым узроўні ўлада клапоціцца пра стварэнне належных умоў для работы супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Пацвярджэнне таму — узвядзенне сучаснага  новага будынка РАУС, плануецца і будаўніцтва жылля для маладых кадраў, увага надаецца і тэхнічнаму пераўзбраенню.

«Чарговы раз супрацоўнікі Ляхавіцкага РАУС пацвердзілі свой прафесіяналізм: 100-працэнтная раскрывальнасць злачынстваў, змяншэнне крадзяжоў, выніковая прафілактычная работа і ўзрастаючы давер насельніцтва  да работнікаў міліцыі — гэта дарагога варта.  Таму па выніках першага паўгоддзя 2012 года Ляхавіцкі РАУС зноў (як і па выніках 2011 года) лепшы ў вобласці сярод аналагічных падраздзяленняў, і ў цэлым па рэспубліцы знаходзіцца на лідзіруючых пазіцыях», — падвёў вынікі  работы пасяджэння Дзмітрый Кур’ян.

Прыемным момантам нарады стала ўзнагароджванне.  Вадзіцель-міліцыянер аддзялення дзяжурнай службы РАУС  Дзмітрый Невяроўскі ўзнагароджаны медалём «За бездакорную  службу».  Аляксандр Ермакоў перадаў Ганаровую  грамату ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама начальніку АКВ Андрэю Студзянічніку і падзячнае пісьмо —  старшаму ўчастковаму інспектару Дзмітрыю Грабёнку.  Шэраг супрацоўнікаў атрымалі падзячныя пісьмы райвыканкама.

Галіна КАНЬКО

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *