Чытайце ў «Ляхавіцкім весніку» 18 жніўня
АНОНС НУМАРА:
-
Без валакіты і фармалізму. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў рабочую паездку ў Аршанскі раён Віцебскай вобласці. Асноўная ўвага Кіраўніка дзяржавы была ўдзелена развіццю вытворчай сферы, у тым ліку рабоце праблемных прадпрыемстваў. Падагульняючая размова аб развіцці сацыяльнай і вытворчай сферы рэгіёна адбылася 14 жніўня на выязной нарадзе.
-
Школьны прыём. Днямі ўстановы адукацыі раёна здавалі экзамен спецыяльнай камісіі на гатоўнасць да новага навучальнага года. Галоўнае патрабаванне да кожнага аб’екта адукацыі – бяспека дзяцей.
-
Ліпнянская праўда. Чаму гаспадарка, якой дзяржава дала істотныя прэферэнцыі, топчацца на месцы
-
Дзе парадак, там клас. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна працягваюць займацца кармамі. Пры гэтым колькасць павінна быць памножана на якасць. Прыведзеная формула з’яўляецца базісам, на якім будуецца аграрная эканоміка. Вызначэнне якасных характарыстык корманарыхтовак, кантроль за іх адпаведнасцю нарматыўным паказчыкам з’яўляецца адным з функцыяналаў ветлабараторыі раённай ветэрынарнай станцыі. Кожная сянажная траншэя, партыі ўпакаванай у стрэйч-плёнку сянажнай масы, сена атрымалі і працягваюць атрымліваць якасную ацэнку спецыялістаў.
-
Рэпетыцыйнае тэсціраванне. «ЛВ» пацікавіўся, як жылкамунгас у халады збіраецца стварыць камфортнае надвор’е ў дамах і кватэрах, на прадпрыемствах і ў арганізацыях.