З Баранавіч у Лагішын адправілася пешая пілігрымка праз Ляхавічы
Праз Ляхавічы прайшоў маршрут 21-й пешай пілігрымкі Баранавічы-Лагішын. У мінулую суботу вернікі выйшлі з Баранавіч. На працягу чатырох дзён яны пераадолеюць немалы шлях у 130 кіламетраў. Па галоўнай вуліцы райцэнтра яны прайшлі ў суботу, віталі паломнікаў у Ляхавіцкім Касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Пасля яны накіраваліся ў Русінавічы. У наступны дзень наведалі Мядзведзічы, прайшлі праз Куршынавічы і Буды. Наперадзе Ганцавічы і, канешне, Лагішын – фінальная кропка святога маршруту, куды яны імкнуцца пакланіцца Маці Божай Лагішынскай — Каралеве Палесся.