Вучыць і вучыцца. ШАНОЎНЫЯ ЗЕМЛЯКІ!

Першая нядзеля верасня на Беларусі напоўнена надзвычайнай духоўнасцю. Дзве святочныя падзеі – Дзень ведаў і Дзень беларускага пісьменства – адзначаюцца практычна разам. І гэта сімвалічна: яны маюць агульныя вытокі.
Прага да ведаў і любоў да мастацкага слова спрадвеку былі неад’емнай часткай беларускага менталітэту. Як і многія стагоддзі назад, кніга замацоўвае вечныя ідэалы дабра і справядлівасці, застаецца жыватворнай крыніцай мудрасці, вопыту, натхнення і любві ў тым ліку да сваёй малой радзімы. Сёлета першы ўрок ведаў пройдзе пад назвай «Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…».
Веды даюць упэўненасць, магчымасць рэалізаваць свае здольнасці і дабіцца поспеху. Шлях да жыццёвых дасягненняў пачынаецца са школьнай парты, штодзённай, адказнай працы вучняў і іх настаўнікаў.
Мы, беларусы, ведаем свае духоўныя карані, зберагаем дасягненні мінулых пакаленняў і ўпэўнена крочым у будучыню.
ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ РАЁНА!
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, жыццёвай мудрасці і аптымізму, плённай працы на карысць роднай Беларусі, а тым, хто вучыцца, і тым, хто вучыць, – трывалых ведаў і добрых адзнак.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.     РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *