Кнігалюбы
Мода на чытанне – зусім не мода, а стан душы, сардэчная патрэба. Непаўторны, неабсяжны свет класікі, літаратурныя навінкі, адкрыццё новых аўтараў, публіцыстыка, гістарычныя хронікі і многае-многае іншае, на любую тэму, з любой галіны можна лёгка знайсці пад адным дахам – у бібліятэцы, гарадской, сельскай, школьнай, зрэшты,
асабістай.
Ляхавічане Зінаіда і Уладзімір Дудко – кнігалюбы са стажам. Яны з задавальненнем карыстаюцца паслугамі купалаўкі і з не меншым задавальненнем
дзеляцца з ёю выданнямі з уласных кніжных паліц.
Такая ж завядзёнка і ў сям’і другіх нашых землякоў – Тамары і Васілія Нікішовых . Любоў да кнігі нібы ў абмене іх рэчываў, і самы прыемны адпачынак
для іх – з добрай кнігай.
Кароткая паметка «Дар чытача» на ўзятым у бібліятэцы выданні сведчыць пра кнігалюбскую запаведзь: прачытаў – падзяліся з іншымі.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.