«Начы» на ўдачу

Чалавек слова, чалавек справы, зрэшты, проста добры чалавек і кампетэнтны спецыяліст-аграрый, і вопытны кіраўнік. Мець стасункі з дырэктарам «Начы» – адно задавальненне і па ягоных асобасных якасцях, і па вытворчых адметнасцях прадпрыемства , якое Мікалай Тарлюк здолеў паставіць на рэйкі стабільнага развіцця, заўважнага пастаяннага росту вытворчасці і, адпаведна, дабрабыту вяскоўцаў.
З адстаючых спачатку перайшлі ў разрад сераднякоў, потым моцных сераднякоў, цяпер начаўцы могуць ганарыцца: яны жывуць і працуюць у адной з лепшых, эканамічна стабільных гаспадарак раёна. Праўда, перайшлі – не зусім карэктная фармуліроўка, таму што, каб дасягнуць гэтага і як мінімум захоўваць узровень, давялося і даводзіцца працаваць вельмі сур’ёзна, напружана, вынікова. І заўсёды, і ва ўсім на чале іх шаноўны кіраўнік, якога вяскоўцы называюць нейк па-свойску душэўна – наш Сямёнавіч.

Пра Год малой радзімы Мікалай Тарлюк даведаўся ў раёне першым: 9 лютага ён быў сярод 400 удзельнікаў урачыстага ўшанавання перадавікоў аграпрамысловага комплексу, якое праходзіла ў Мінску. Н а гэтым форуме Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сказаў, што 2018-ты пройдзе ў Беларусі пад знакам малой радзімы.

Тады Мікалай Сямёнавіч падзяліўся ўражаннямі ад гэтых урачыстасцяў і зазначыў: вынікі, дасягнутыя «Начай» радуюць, але бясспрэчным
застаецца факт: калектыў здольны на большае, і гэтае большае трэба дасягнуць. Такі вось арыенцір у начаўскай каманды. Жаданы, рэальны і ўсё больш блізкі.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 359 ад 4 верасня 2018 года медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны дырэктар камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства па племянной справе «Нача» Ляхавіцкага раёна Мікалай Сямёнавіч Тарлюк. Шчыра віншуем! Ганарымся! Жадаем новых поспехаў!
Вольга БАРАДЗІНА.

One thought on “«Начы» на ўдачу

  • 12/09/2018 в 14:40
    Permalink

    Отличная новость! Действительно, достойный руководитель— знает своё дело, доброжелателен с людьми, но в то же время требовательный по работе. Горжусь своим земляком!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *