«Добрае сэрца» і добрыя справы. БРСМ актыўна далучыўся да навядзення парадку

6 верасня, у дзень нараджэння БРСМ, у краіне стартаваў агульнарэспубліканскі маладзёжны праект «#За дело!», ініцыяваны саюзам. Праект задуманы як доўгачасовы. Падчас яго моладзь будзе добраўпарадкаваць паркі і скверы, дзіцячыя пляцоўкі, памятныя мясціны, дваровыя тэрыторыі – рабіць яшчэ больш чыстай і прыгожай сваю малую радзіму.

Да акцыі актыўна далучыліся і нашы маладыя землякі. Першым аб’ектам на маршруце працоўнага дэсанта стаў памятны знак – капліца на месцы колішняга храма на перадрыначнай плошчы райцэнтра. Валанцёры маладзёжнага руху «Добрае сэрца» Лаліта Саўчык, Карына Машэй, Карына Лагун, Ксенія Граблюк, Наталля Русакевіч (усе дзяўчаты – з атрада, створанага ў СШ №1) старанна наводзілі парадак вакол капліцы. Інвентар для гэтай добрай справы выдзеліў камунгас.
Дарэчы, гэты валанцёрскі праект стаў працягам яшчэ адной дабрачыннай акцыі, што БРСМ праводзіць сумесна з Беларускай праваслаўнай царквой, – «Аднаўленне святынь Беларусі».
Марыя ЛУТАВІНАВА,
в.а. першага сакратара РК БРСМ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *