Колер чужога
12 верасня падчас санкцыянаванага агляду ў гаражы жыхара Любеек знойдзена і канфіскавана 80 літраў афарбаванага дызельнага паліва. Як высветлілі супрацоўнікі міліцыі, паліва гаспадар зліў са службовага трактара, што належыць КСУП «Востраў-Агра», дзе аматар чужога працуе механізатарам. Складзены два адміністрацыйныя пратаколы.
Выяўлена таксама, што слесар ААТ «Жарабковічы» па месцы свайго жыхарства захоўваў 9 літраў афарбаванага паліва.
Віталій ДАБРАЧЫНСКІ, начальнік ААПП РАУС.