Аварыя ў Ляхавіцкім раёне
15 верасня ў 13.30 на 436 кіламетры аўтадарогі Крычаў-Слуцк-Івацэвічы (за запраўкай, недалёка ад вёскі Ганчары) здарылася ДТЗ. Вадзіцель грузавога фургона Iveco 1989 г.н. парушыў правілы абгону на перакрыжаванні дарогі і сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen Polo, які паварочваў на Рэйтанава. У выніку бус з’ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. Ураджэнец Гомельскай вобласці Кармянскага раёна быў дастаўлены ў Ляхавіцкую райбальніцу для аказання меддапамогі.
За рулём Volkswagen Polo знаходзіўся жыхар Ляхавіцкага раёна 1956 г.н. Ён і пасажыры машыны не пацярпелі.
Механічныя пашкоджанні атрымаў транспарт. Вадзіцелі былі цвярозыя.
Праводзіцца праверка.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС.