Аварыя ў Ляхавіцкім раёне: ланцуговая рэакцыя

19 верасня прыкладна ў 17.00 па вуліцы Цэнтральнай у аграгарадку Русінавічы адбылося ДТЗ з двайным ударам. Аўтамабіль «Рэно» спыніўся перад «зебрай», каб прапусціць пешахода, за ім спынілася «Мазда». У гэты час у напрамку Ляхавіч рухалася «Газэль», кіроўца гэтага аўто не ўлічыў хуткасць руху, не вытрымаў бяспечнай дыстанцыі і аўтамабіль сутыкнуўся з «Маздай». Па ланцуговай рэакцыі «Мазда» ўдарыла «Рэно». У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.
Вадзіцелі былі цвярозыя.
Кіроўца «Газэль» прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС.

Фота Ляхавіцкага РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *