Чый стараста лепшы?
Раённы Савет дэпутатаў аб’явіў конкурс сярод сельскіх Саветаў дэпутатаў, органаў тэрытарыяльнага грамадскага кіравання Ляхавіцкага раёна па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва.
Інструкцыя па правядзенні конкурсу зацверджана рашэннем № 21 ад 29 жніўня 2018 года (размешчана на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале).
Работа сельскіх Саветаў і старастаў будзе ацэньвацца па шматлікіх крытэрыях. Сярод іх – добраўпарадкаванне населеных пунктаў, арганізацыя збору камунальных адходаў, стан дарог і помнікаў, прыняцце мер па скарачэнні пустуючых і старых дамоў, стварэнне новых працоўных месцаў і развіццё асабістых падсобных гаспадарак. Не застануцца без увагі культурна-масавая і спартыўна-аздараўленчая работа, прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў, дапамога адзінокім пажылым людзям і ветэранам, работа са зваротамі грамадзян і многае іншае. Важкую ролю будзе адыгрываць актыўнае прыцягненне насельніцтва да вырашэння самых розных пытанняў.
Штогод да 1 лютага сельскія Саветы дэпутатаў павінны вызначыць лепшых старастаў і падвесці вынікі сваёй работы, падаць адпаведныя даныя ў аддзел арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама. За перамогу ў конкурсе прадугледжаны грашовыя прэміі. Лепшыя сельскія Саветы і старасты будуць прадстаўляць наш раён у абласным конкурсе.