Павучальны «Кошчын дом»
У мінулую сераду ў ГДК на сустрэчу з казкай Самуіла Маршака «Кошчын дом» сабраліся ляхавіцкія хлопчыкі і дзяўчынкі. Прадстаўленне для іх падрыхтавалі артысты Брэсцкай абласной філармоніі. Гэта казка-гісторыя не толькі цікавая, але і павучальная: з агнём жартаваць нельга, пра што павінны ведаць дзеці і дарослыя.
Перад пачаткам спектакля начальнік РАНС Валерый Равінскі расказаў юным ляхавічанам пра правілы пажарнай бяспекі, як паводзіць сябе ў надзвычайнай сітуацыі, нагадаў нумары тэлефонаў экстранных службаў. А яшчэ хлопчыкам і дзяўчынкам спадабаліся мультфільм «Чароўная кніга МНС», выстава аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Рабяты маглі памераць форму пажарных, пасядзець у спецыяльным аўтамабілі.
Акрамя станоўчых эмоцый, дзеці атрымалі і лістоўкі-напаміны на супрацьпажарную тэматыку.
Таццяна КАЛГУШКІНА,
інспектар РАНС.