Не дапусціць сардэчнай катастрофы. У рэспубліканскай медыка-асветніцкай акцыі «Папярэдзім інфаркт міякарда» і ляхавіцкі адрас

Кожны другі чалавек у свеце памірае ад сардэчна-сасудзістай паталогіі. І, на думку спецылістаў СААЗ, у бліжэйшыя дзесяцігоддзі смяротнасць ад яе будзе толькі павялічвацца. Па даных медыцынскіх экспертаў, больш за 80 працэнтаў выпадкаў інфаркту могуць быць папярэджаны. Як жа зменшыць рызыку?

Востры і рэзкі боль у грудзях, цяжка дыхаць, слабасць, сэрца нібы гатова выскачыць…
Інфаркт? Што рабіць? Як дапамагчы?
Давайце папярэдзім інфаркт міякарда. Само паняцце «інфаркт» азначае некроз (адміранне тканак клетак) розных органаў, у даным выпадку размова ідзе пра востры інфаркт міякарда. Ён узнікае, калі спыняецца дастаўка крыві да якога-небудзь аддзела сардэчнай мышцы.
Найчасцей востры інфаркт міякарда абумоўлены развіццём так званай сасудзістай катастрофы. У арганізме чалавека ёсць сістэма артэрый, якая сілкуе сардэчную мышцу. Гэта каранарныя артэрыі. Калі ўзнікае вострая неадпаведнасць паміж патрэбнасцю міякарда ў кіслародзе і работай «сістэмы дастаўкі», такі збой можа прывесці да гібелі клетак сэрца.

Па якой прычыне ўзнікае інфаркт міякарда?

У сасудах, якія сілкуюць сардэчную мышцу, адбываецца разрыў нестабільнай атэрасклератычнай бляшкі (адкладаецца халестэрын у тоўшчы сценкі артэрыі). У выніку гэтага працэсу на паверхні бляшкі, якая разарвалася, фарміруецца тромб, ён у сваю чаргу закупорвае буйную артэрыю, што сілкуе сэрца. Адпаведна крываток да данага сасуда поўнасцю спыняецца, і клеткі, якія сілкаваліся за кошт гэтай артэрыі, гінуць. Інфаркт міякарда можа здарыцца ў лічаныя хвіліны.
Інфаркт бывае буйнаачаговы і той, у выніку якога гіне невялікая частка клетак сардэчнай мышцы. Штогод у Беларусі рэгіструецца да 15000 выпадкаў вострага буйнаачаговага інфаркту міякарда (з зубцом Q). Інфаркт міякарда па ЭКГ без зубца Q – дробнаачаговы. Напрыклад, у буйной каранарнай артэрыі з-за дэстабілізацыі атэрасклератычнай бляшкі і фарміра-вання прысценачнага тромба адбываецца частковае звужэнне прасвету, але няма поўнай закупоркі каранарнай артэрыі. Крываток захаваны, але ён слабы. У выніку гэтага недастаткова сілкуюцца толькі аддаленыя ўчасткі артэрыі, і іменна ў гэтай зоне гіне малая колькасць клетак сардэчнай мышцы.

Як распазнаць інфаркт міякарда?

Боль узнікае раптоўна, востра, рэзка. Чалавек жыў і адчуваў сябе добра або ў яго дыягнаставалася стэна-
кардыя, але яна не была моцнай, і раптам боль стаў невыносным. Гэта яўная прыкмета інфаркту міякарда. Бываюць нетыповыя выпадкі. Напрыклад, боль адчуваецца ў эпігастрыі, аддае ў правую руку.
Любы прыступ, які чалавек адчувае ў вобласці сэрца, павінен быць прааналізаваны ўрачом. Трэба памятаць, што ў вобласці грудной клеткі знаходзіцца не толькі сэрца, але і іншыя органы. Усяго апісана каля 40 варыянтаў кардыялгіі. Гэта захворванні, якія могуць выклікаць боль, але не звязаны з праблемамі сэрца. Толькі ўрач можа правільна паставіць дыягназ інфаркту міякарда. Яго прадвеснікам з’яўляецца павышаны ціск, сцісканне за грудзінай, аняменне левай рукі напярэдадні або за дзень да магчымай сасудзістай катастрофы.

Першая дапамога

Калі боль за грудзінай пачаўся рэзка, востра і не праходзіць на працягу 5-10 мінут, трэба выпіць таблетку нітрагліцэрына або скарыстаць спрэй нітрагліцэрына. Калі боль не сціх на працягу 5 мінут, можна выпіць нітрагліцэрын яшчэ раз, праз наступныя 5 мінут – яшчэ адну таблетку. Але не трэба рабіць гэта больш за тры разы. Прымаць даны прэпарат рэкамендуецца лежачы, каб пазбегнуць рэзкага паніжэння артэрыяльнага ціску. Марудзіць у падобных выпадках нельга. Абавязкова выклікаць хуткую дапамогу, тым больш калі пасля прыёму лякарства боль не прайшоў. Фактар часу пры інфаркце міякарда адыгрывае важную ролю ў аказанні дапамогі чалавеку. Зварот за кваліфі-каванай медыцынскай дапа-могай павінен быць хуткі.

Прафілактыка

Існуюць так званыя фактары рызыкі развіцця інфаркту міякарда. Іменна яны і ствара-юць атэрасклератычныя бляшкі, якія потым правакуюць інфаркт: курэнне, высокія халестэрын і артэрыяльны ціск, лішняя вага, маларухомы лад жыцця. Тытунь – асноўны віноўнік інфаркту міякарда.
Прафілактыка ўключае: адмову ад шкодных звычак;
умераную фізічную актыў-насць (прыкладна 60 мінут у дзень); рацыянальнае харча-
ванне; кантроль узроўню артэрыяльнага ціску і халестэрыну.
Выпадкі вострага інфаркту міякарда фіксуюцца часцей у мужчын, чым у жанчын ва ўзросце да 50 гадоў. Пасля наступлення менапаўзы ў жанчын рызыка развіцця такога захворвання ў абодвух полаў выраўноўваецца.
Алена ІВАНОВА,
урач-тэрапеўт.

ФАКТ:

27 верасня спецыялісты райбальніцы правядуць медыка-асветніцкую акцыю «Папярэдзім інфаркт міякарда» на базе КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ».
Час правядзення акцыі з 9 да 12 гадзін. У ёй прымуць удзел урач-тэрапеўт, урач-анколаг, кардыёлаг. Наведвальнікам будуць вымяраць артэрыяльны ціск і узровень глюкозы крыві нашча.
У гэты ж дзень пройдуць прамыя тэлефонныя лініі. Больш падрабязная інфармацыя ў «ЛВ» № 71 за 19 верасня.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *