Насустрач Лондану-2012:алімпійскія надзеі Брэстчыны

Засталося ўсяго 100 дзён да галоўнай спартыўнай падзеі чатырохгоддзя — 27 ліпеня 2012 года ў Лондане стартуюць юбілейныя Гульні ХХХ Алімпіяды.  Па папярэдніх даных, у іх прымуць удзел каля 11 тысяч спартсменаў з 205 нацыянальных алімпійскіх камітэтаў, прызнаных МАК. За два тыдні спаборніцтваў атлеты разыграюць 302 камплекты ўзнагарод у 31 відзе спорту.

Для амаль 200 беларускіх спартсменаў Алімпіяда ў Лондане стане двойчы юбілейнай. Гэта пятыя летнія Гульні суверэннай Беларусі, і задача  перад камандай пастаўлена сур’ёзная — заваяваць 25 узнагарод, з якіх 5 павінны быць залатымі. Дарэчы, у Атланту-1996 на Гульні наша краіна  дэлегавала 159 спартсменаў, у Сідней-2000 — 139, у Афіны-2004 — 151, у Пекін-2008 —    182.

Свой уклад у медальную  скарбонку Беларусі абавязкова ўнясуць і спартсмены нашай вобласці. Брэстчыну на Алімпійскіх гульнях у Лондане, па папярэдніх даных, павінны прадставіць не менш за 20 атлетаў. За паўгода да алімпійскіх стартаў ужо зававалі алімпійскія ліцэнзіі для краіны 14 прадстаўнікоў спартыўнай эліты самага заходняга рэгіёна Беларусі.

Гэта Павел Лыжын, Надзея Астапчук і Анастасія Яцэвіч (лёгкая атлетыка), Юрый Шчэрбацэвіч (стральба кулявая), Алег Юрэня (веславанне на байдарках і каноэ), Вадзім Лялін і Аляксандр Казубоўскі (веславанне акадэмічнае), Любоў Чаркашына (мастацкая гімнастыка), Юлія Хітрая (плаванне). Упершыню ў гісторыі суверэннай Беларусі на стадыён Уэмблі выйдуць нашы футбалісты-алімпійцы. Каб гэта падзея стала рэальнасцю, важкі ўклад на адборачным этапе ўнеслі пінскія і брэсцкія спартсмены Міхаіл Гардзяйчук, Віталій Гайдучык і Уладзімір Хвашчынскі. Спадзяёмся таксама, што ў Лондане спартыўныя традыцыі брэсцкай школы цяжкай атлетыкі з гонарам прадставяць Ірына Мішчук і Ірына Кулеша. Вельмі высокія шанцы на прызавыя месцы ў ганцавіцкага  бар’ерыста Максіма  Лыншы і ў жаночай эстафетнай чацвёркі 4х400 метраў, у саставе якой нашы лёгкаатлеткі Юліяна          Юшчанка, Алена Кіевіч і Ганна Ташпулатава. У саставе мужчынскай каманды фехтаваль-шчыкаў выступіць брастчанін Аляксандр Буйкевіч. Наш рэгіён у веласпорце прадставяць Алена Дылько і Алена Амялюсік.работу па прапагандзе алімпійскага руху і прыцягненні ўвагі насельніцтва да Гульняў. Віктарыны і конкурсы, у якіх могуць прыняць удзел жыхары вобласці самага рознага ўзросту, спартыўна-масавыя мерапрыемствы з удзелам клубаў «Юны алімпіец» у навучальных установах, сустрэчы са спартсменамі — алімпійцамі і ветэра-намі спорту, выпуск календароў, сувенірнай і паліграфічнай прадукцыі з алімпійскай сімволікай — усё гэта важная частка інфармацыйнай падтрымкі нашых спартсменаў. Усе навіны, звязаныя з падрыхтоўкай спартсменаў і заваяваннем ліцэнзій, размешчаны таксама на сайце Прадстаўніцтва sportbrest.by.

Канчатковы састаў беларускай каманды стане вядомы да сярэдзіны чэрвеня, каму з атлетаў пашчасціць ажыццявіць сваю мару і ўзысці на алімпійскі  п’едэстал — даведаемся зусім хутка.

Застаецца толькі пажадаць мужнасці і волі да перамогі ўсім нашым алімпійцам і пахварэць за тых, хто выйдзе на алімпійскі старт. І няхай на стэле «Алімпійская слава Брэстчыны» з’явяцца лонданскія медалі, а на алімпійскай Алеі — новыя серабрыстыя клёны.

Ірына АЛЬШОВА,

прэс-сакратар

Прадстаўніцтва НАК

Беларусі ў Брэсцкай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *