Чытайце ў «Ляхавіцкім весніку» 26 верасня
АНОНС нумара:
Дыялог у канструктыўным ключы. Беларуска-расійскія перагаворы ў Сочы былі цяжкія, але выніковыя. Аб гэтым Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка заявіў 22 верасня на нарадзе з удзелам членаў Урада ў Мінску.
«Асноўная частка перагавораў была сам-насам з Прэзідэнтам (Расіі. – Заўвага БЕЛТА). Перагаворы доўжыліся 6 гадзін, нават больш. І калі шчыра, то гэта былі нават не складаныя, а цяжкія перагаворы. Але выніковыя», – сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Улічваючы, што многія тэмы падрабязна абмяркоўваліся менавіта кіраўнікамі дзяржаў у фармаце сам-насам, Аляксандр Лукашэнка комплексна праінфармаваў удзельнікаў нарады аб выніках перагавораў.
Парасон для маладых. Восень – пара вяселляў. І ў гэтай спрадвечнай традыцыі трывалыя карані, глыбокі сэнс і мноства шчаслівых старонак
Такая вось салянка… Нават у гэтай простай стравы свае сакрэты і нюансы ў прыгатаванні. Імі дзеліцца ляхавічанка Зінаіда Дудко.
Ад званка да званка. На прамой лініі «ЛВ» працавала начальнік аддзела па адукацыі Ляхавіцкага райвыканкама.
У восені ёсць план. Не хочацца, але сітуацыя так і правакуе на банальнасць: восень – работ восем. Пры тым, калі памножыць гэтую лічбу на два, аграрная арыфметыка выглядала б больш дакладнай. Дык што ж на парадку позневераснёўскага дня?
І шмат яшчэ актуальнай і цікавай інфармацыі чытайце на старонках «ЛВ» у нумары 72 ад 26 верасня.
Дарэчы, хутка раёнка адзначыць 75-годдзе. Дасылайце ў рэдакцыю свае гісторыі сяброўства з газетай.