Збор подпісаў па правілах

20 ліпеня пачаўся збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, якія прапануюцца для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. Гэтую работу будуць праводзіць члены ініцыятыўных груп, якія павінны мець пры сабе дакумент, што сведчыць асобу, і пасведчанне, выдадзенае акруговай камісіяй, і прад’яўляць іх выбаршчыкам.

На правым баку падпіснога ліста без скарачэнняў павінны быць указаны звесткі пра асобу, якая вылучаецца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Калі ж такія звесткі адсутнічаюць, не дапускаецца прадастаўляць падпісныя лісты выбаршчыкам.

Выбаршчык мае права паставіць подпіс у падтрымку некалькіх кандыдатур, што прапануюцца для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, але толькі адзін раз – у падтрымку адной і той жа кандыдатуры.

У падпісным лісце выбаршчык уласнаручна ставіць дату подпісу і распісваецца. Усе астатнія звесткі могуць запаўняцца або самім выбаршчыкам, або іншай асобай па яго просьбе, або членам ініцыятыўнай групы, які збірае подпісы. Пры запаўненні падпіснога ліста ўказваюцца серыя і нумар пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (узору 1996 года) ці даныя іншага дакумента: ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), даведкі, выдадзенай органамі унутраных спраў (для асоб, якія страцілі пашпарт).

Наталля МАЦКЕВІЧ,

начальнік аддзела

ідэалагічнай работы райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *