Адрасам раённых зажынак стаў СВК «Шлях новы»

Калі разважаць у «сістэме каардынат» зажыначнага поля, навасёлкаўскі сноп абяцае быць добрым ці нават вельмі добрым. Наколькі далёка магло зачапіцца вока, палетак азімага трыцікале выглядаў не проста прывабна, а неяк вельмі ўжо эстэтычна-правільна. Роўная і густая, параўнальна невысокая хлебная ніва калыхалася пад ветрам жоўтым акіянам моцных каласоў. Не паддалася націску непагоды, не страціла стройнасці радоў і нідзе перад ёй не схілілася.

Іншая справа — адказаць паклонам на паклон шчырай жняі, схіліць пад яе ўмелым сярпом свой буйны колас. Колас да коласа — і вось вам першыя снапы новага ўраджаю. Яны — гаспадарам зямлі: па этыкету, па традыцыі, па праву. Як сімвал найвялікшай важнасці і важкасці хлебаробскай працы, прадметны вянец земляробчых намаганняў, падзяка за руплівасць. Жнеі, а ў нашым выпадку ў суправаджэнні ансамбля песні «Вечарніца» Навасёлкаўскага СДК зажыналі ўдзельніцы фальклорнага калектыву Падлескага СДК, перадалі  тугія снапы калосся старшыні райвыканкама Дзмітрыю Бурдуку і яго намесніку Мікалаю Варажуну, старшыні СВК «Шлях новы» Аляксандру Вашчуку, кіраўнікам іншых сельгасарганізацый Ляхавіччыны.

«Настаў час уборкі хлеба! — звярнуўся да ўдзельнікаў жніва кіраўнік раёна. — Жніво — адказнейшая работа для хлебароба. Ураджай сёлета добры, і наша задача сабраць яго як мага хутчэй і якасней, без страт і без шкоды здароўю. Тэхніка бяспекі — галоўнае і на ўсіх участках уборкі, на кожным рабочым месцы павінна бездакорна захоўвацца…»

Богаслужэнне з нагоды ці ў прысвячэнне святу першага снапа, акрапіў даволі такі свежы дожджык. Нікога не засмуціў і не надта паўплываў на мажорны настрой зажынак.

Дарэчы, папярэдні сцэнарый не прадугледжваў  удзелу ў зажынках архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцефана. Факт тым не менш: воляй божай уладыка засведчыў сваю прысутнасць на хлебным палетку. Блаславіў людзей, правёў абрад асвячэння, адзначыў асаблівую высакароднасць працы хлебароба. Між іншым, сам спрабаваў і ведае па чым фунт хлеба: у свой час будучы ўладыка скончыў адну з сельскагаспадарчых навучальных устаноў і нейкі час працаваў па профілі.

Такім чынам, жніво-2012 стартавала афіцыйна і масава. У працаўнікоў агракомплексу наперадзе кавалак адказнай і тэхналагічна далікатнай работы. На палетках Ляхавіччыны паспела ці вось-вось выйдзе ў фазу ўборачнай спеласці каля 16 тысяч гектараў зерневых і зернебабовых пасеваў, больш як 3100 гектараў азімага рапсу…  Іменна на палетках апошняга гэтымі днямі асабліва «цесна» і горача. Надвор’е карэктыруе ўборачныя намаганні, аднак, на дзень напісання гэтых радкоў, на рапсавым полі не «засвяцілася» толькі адна з гаспадарак раёна. Іншыя — хто больш, хто менш — паспелі папоўніць засекі  алейным насеннем новага ўраджаю. У цэлым па раёне абмалочана прыкладна палова пасяўных плошчаў пры сярэдняй ураджайнасці блізкай да 21 цэнтнера на   круг.

Але не толькі рапс на парадку ўборачнага дня: большасць сельгасарганізацый раёна паспрабавалі сябе таксама і на зерневай ніве. На ўсіх абмалочана пакуль што каля трох соцень гектараў.

Вызначальнымі словамі ўборачнай кампаніі можна пазначыць тэмпы і якасць. Так заўсёды, але сёлета, як ніколі раней, для гэтага ёсць усе перадумовы, магчымасці, не займаць жадання. Напрыклад, той факт, што ўборачны караван гэтага года выглядае заметна больш новым, чым летась,  гаворыць аб многім. Знайсці на палях уборачную тэхніку не апошняга пакалення з’яўляецца сёння ўжо няпростай задачай. «Новы шлях» стаіць асобна, аднак, і на яго прыкладзе можна меркаваць аб істотным абнаўленні за апошні час камбайнавага парку раёна. З 7 адзінак зернеўборачнай тэхнікі гаспадаркі самым старым з’яўляецца КЗС-10, што пакінуў зборачны канвеер у 2008 годзе. Астатнія больш познія, а для некаторых сёлетняя ўборка будзе, увогуле, дэбютнай.

За якасць — дадатковы «пернік». Як, дарэчы, і штрафныя санкцыі ў выпадку яе адсутнасці. Распрацаваны ў «Шляху новым»уборачны рэгламент прадугледжвае дыферэнцыяцыю ў аплаце працы экіпажаў камбайнаў у залежнасці ад якасці выкананай работы. Прынятая за «базу» здавальняючая ацэнка працы дадаткова не заахвочваецца. Павышаючы каэфіцыент уводзіцца толькі ў выпадках якасна добрай і выдатнай работы камбайнераў. І, дарэчы, паміж «здавальняюча» і «выдатна» — вялікая грашовая розніца.

На тэмпах таксама можна дадаткова зарабіць. Але, зноў-такі, спяшацца трэба з аглядкай на якасць, не ў страту апошняй. Удзельнік уборачнай кампаніі  (не абавязкова экіпаж камбайна), хто стане першым тысячнікам, атрымае салідную прэміяльную выплату. Усе наступныя таксама не будуць забыты, хоць вызначаныя прэміяльныя сумы і маюць пэўнае адрозненне.

Прадугледжаны і шэраг іншых нюансаў, на якіх можна як дадаткова зарабіць, так і неабдумана недазарабіць. Скажам, парушэнні працоўнай дысцыпліны, правілаў тэхнікі бяспекі, тэхнікі пажарнай бяспекі гарантуюць прымяненне штрафных санкцый. «Не дапусцім апошняга», — паабяцаў у адказ на пытанне карэспандэнта адзін з навасёлкаўскіх хлебаробаў.

Іван КАВАЛЕНКА

10 thoughts on “Адрасам раённых зажынак стаў СВК «Шлях новы»

  • 21/07/2012 в 10:04
    Permalink

    Хороший репортаж, классные фото. Молодцы! Сайт преобразился.

  • 24/07/2012 в 12:44
    Permalink

    Согласна, неплохо написано. И фотки хорошие.
    Улыбнуло «не “засвяцілася”» И причем тут «Молодцы! Сайт преобразился», не понятно)

  • 24/07/2012 в 14:41
    Permalink

    Молодцы, потому что очень хорошо выполняют свою работу работники газеты.

  • 24/07/2012 в 15:03
    Permalink

    У нас работники всех газет хорошо выполняют свою работу. Но объясните мне, если они так хорошо выполняют свою работу( извините за тавтологию), то почему добровольно мало кто желает выписывать эти газеты. Может, работают хорошо, но не креативно, не современно. Может ЛВ динамика другая нужна, взгляд на мир. Извините, я не ругаюсь, так… ворчу )

  • 26/07/2012 в 10:58
    Permalink

    Я газету выписываю добровольно уже много лет. Вы, может, столько лет и не живёте ещё( дай Вам Бог долгих лет жизни). С некоторыми вашими мыслями по другим комментариям согласна. Хотелось бы больше полемики на страницах районки. Меня, например, очень волнует тема сквернословия. Если разговаривают два мужика на улице на обычную бытовую тему, из 20 сказанных слов 15 матерных. Дети выражаются матерными словами уже в «садовском» возрасте. Подростки 12-13 лет не замечают за собой, как они общаются. Что делать?

  • 26/07/2012 в 17:41
    Permalink

    Вы любите Фаину Раневскую? Так вот у нее есть очень хорошее высказывание «Лучше быть хорошим человеком, ругающимся матом, чем тихой, воспитанной тварью». Я, лично, согласна с каждой буковкой. А с подростками я не знаю что делать. Альтернативу элемента в самовыражении в данный возрастной период трудно найти, особенно в наше безденежное время. Из самых доступных дискотека с малым количеством посетителей, да спортзалы с голыми стенами и одним мячом и одной скакалкой((

  • 26/07/2012 в 19:14
    Permalink

    Уважаемая Анна, думаю, мы с Вами примерно одного возраста)
    И еще, опять один минус сайту. То, что мы сейчас с Вами пишем Анна ,в комментах данной статьи, откровенный флуд. То есть все не по сабжу. И была бы нормальная премодерация нас бы давно забанили. Но мне очень приятно с Вами общаться. Нужен форум с цитатами и нормальными аватарками, а то на себя гляну — ужас какой – то)))). Прошу прощение за термины флуд, сабж и бан). Но, как говорится, из песни слов не выкинуть)

  • 26/07/2012 в 22:19
    Permalink

    Здравствуйте, Соболь. Читая Ваш комментарий, я чувствую себя «дурой». Сомневаюсь, что Вы моего возраста. Я так не умею. Переведите, пожалуйста. А с Фаиной Раневской я согласна. Только вот страшновато что-то становится.Можно ругаться матом красиво, к месту и в меру. Как Раневская. Страшно хамов.

  • 26/07/2012 в 23:41
    Permalink

    Анна сказаў: 26/07/2012 у 22:19:Страшно хамов
    _Да сомневаюсь, что Вы их боитесь.
    Добрый вечер, Анна. А Вы погуглите (введите слово в поисковик системы google) Понимаете, помимо новых технологий, программ и утилит, рождает новый сленг, выражения. Употреблять его в реальной жизни нелепо, но когда берешься за мышь и начинаешь общаться на современных ресурсах, то с косноязычностью, серостью и заштампованностью там будет не уютно( современный ресурс, я не одноклассники.ru имела ввиду)))) Я могу дать тысячу ссылок высочайшего класса форумов, где пишут умнейшие люди . И могу Вас уверить, что интернет далеко не помойка. Хотя кто где бывает. И даже Медведев, когда на YouTube ролик с его танцами показали, только посмеялся вместе со всеми в твиттере. А у нас любая критика воспринимается как личное оскорбление. Как Вы думаете, Анна, отчего? Я думаю от нежелания познавать новое, в старой колоше всегда уютней. А в новой, только мозоль натрешь. Писала спешно, может ошибок много, извиняюсь)

  • 27/07/2012 в 09:54
    Permalink

    Поправка, я хотела написать, не рождает, а «рождается новый сленг».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *