Чытайце ў «ЛВ» 3 кастрычніка

АНОНС НУМАРА:

Сучасныя арыенціры. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 верасня прыняў удзел у саміце СНД, які праходзіў у сталіцы Таджыкістана горадзе Душанбэ.
Кіраўнікі дзяржаў правялі перагаворы ў вузкім і пашыраным фарматах. Яны абмеркавалі пытанні палітычнага ўзаемадзеяння, далейшае развіццё супрацоўніцтва ў культурна-гуманітарных галінах і ў сферы бяспекі. У час пасяджэння таксама разгледжана ўдасканаленне прававога і арганізацыйна-кадравага забеспячэння дзейнасці СНД. Вынікам пасяджэння стала прыняцце  16 рашэнняў і важных палітычных заяў.

Вы не сказалі «так», мілорд. Вы не сказалі «не»… Праўда, у любімым многімі пакаленнямі тэлегледачоў фільме пра мушкецёраў каралева Ганна Аўстрыйская герцагу Бэкінгему спявала крышачку інакш: «Я не сказала «так», мілорд. Вы не сказалі «не». Але ж у нас гаворка не пра рамантычныя пачуцці паміж каралевай і герцагам, таму дазволім лёгкую слоўную аранжыроўку вядомай песенькі, якая прыйшла на памяць зусім з іншай нагоды.

Перспектыўна – значыць, на карысць. Цікава, карысна, перспектыўна і дадаём да гэтага пераліку слова «ўзаемна» – гэта пра візіт у наш раён нідэрландскіх гасцей з горада Амерсфорт. Дырэктар цэнтра развіцця двухмоўных  дзяцей «Мазаіка»  Эльвіра Скіба  і яе намеснік Заурэ Фіссэр прыехалі  на Ляхавіччыну для ўдзелу ў перагаворах па пытаннях перспектыў развіцця  ў сферы адукацыі  і маладзёжнай палітыкі.

«Будаўніцтва пачынаецца з нас». На многіх будынках раёна стаіць аўтограф Ляхавіцкай архітэктуры

Оперупаўнаважанае свята. 5 кастрычніка крымінальнаму вышуку спаўняецца сто гадоў. Вопыт ветэранаў гэтай службы запатрабаваны іх калегамі і сёння.

Печкі-коміны. Як вяскоўцы падрыхтаваліся да зімы, высвятлялі РАНС і «ЛВ»

Чытайце яшчэ шмат цікавай і актуальнай інфармацыі ў «ЛВ» за 3 кастрычніка.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *