Кірмашовыя нататкі. У мінулую суботу ляхавічане спяшаліся з самага ранку на першы восеньскі кірмаш

Гараджане, якія трымаюць падсобную гаспадарку, спяшаліся канкрэтна за адным з папулярных тавараў – зернем. На гэты раз яго прапаноўвалі ААТ «Жарабковічы», «Шлях новы», райаграсэрвіс, СВК «Ляхавіцкі», райпо. Зерне раскупілі хутка. Сярод самай папулярнай прадукцыі – і бульба, якую прадавалі СВК «Ляхавіцкі», райаграсэрвіс, райпо, фермеры. Фермеры гандлявалі і морквай, капустай, буракамі. Лясгас парадаваў мёдам, нават давялося ездзіць за дабаўкай – першую партыю расхапілі ў імгненне.
Але разжыцца паспелі не ўсе. На жаль, больш ніхто такой салодкай спакусай не гандляваў.
І ўсё ж галоўным «прапаноўшчыкам» на першым кірмашы было Ляхавіцкае райпо. Спажыўкааперацыя гандлявала ўсім і паўсюдна, менавіта каля райпоўскіх палатак было больш за іншых пакупнікоў. А яшчэ выставілі кандытарку, насмажылі-напяклі ўсякіх прысмакаў. Канкурэнтаў у іх не было – кандытараў з іншых раёнаў не запрасілі.
У мясным павільёне, акрамя райпо (было ўсё: свініна, ялавічына, бараніна, мяса труса і індычкі), гаспадарылі прыватнікі, з сельгасарганізацый – толькі ААТ «Жарабковічы» прадавала ялавічыну.
Быў прадугледжаны і платны падвоз пакупак (зноў жа прапанова райпо) па ўказаным пакупніком адрасе.
Добры настрой землякам стваралі народны ансамбль народнай песні і музыкі «Крыніца», іншыя самадзейныя артысты ГДК.
Чаго не хапіла? Перш за ўсё, арганізатарам варта было б прадумаць схему размяшчэння гандлёвых палатак і асобную паркоўку машын на перадрыначнай плошчы. Ёсць пытанні і да асартыменту. У прыватнасці, пакупнікі шукалі свежых карпа і таўсталобіка ад Ганцавіцкага рыбгаса. Хацелася б пакаштаваць і рыбу з арандаваных вадаёмаў нашага раёна. Не было на кірмашы аўтамагазіна з прадукцыяй птушкафабрыкі «Дружба». Памідоры прадавалі толькі ў адным месцы, ды і свежай мясной прадукцыі ад сельгаспрадпрыемстваў хацелася бачыць больш.
Наступны кірмаш адбудзецца 20 кастрычніка. Каб поўнасцю задаволіць попыт гараджан і даць ім магчымасць зрабіць усе патрэбныя нарыхтоўкі на зіму, трэба паклапаціцца аб асартыменце. Гандлёвых прапаноў у такім выпадку лішніх не бывае: чым больш – тым лепш. І прадаўцам, і пакупнікам.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.БОЛЬШ ФОТА ТУТ

One thought on “Кірмашовыя нататкі. У мінулую суботу ляхавічане спяшаліся з самага ранку на першы восеньскі кірмаш

  • 10/10/2018 в 22:41
    Permalink

    Ждала-ждала ярмарку, но ожидания не оправдались. Хотелось выбрать овощей-фруктов, прикупить запасов. Но ассортимент оказался скудноватым. Может надо было в сентябре начать осенние продажи? Надеюсь, что на следующей ярмарке закуплюсь по полной.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *