Чытайце ў «Ляхавіцкім весніку» ў нумары за 10 кастрычніка

АНОНС НУМАРА:

Мірная сіла.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 кастрычніка на палігоне ў Івацэвіцкім раёне азнаёміўся з магчымасцямі сучасных узораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі айчыннай вытворчасці. Кіраўніку дзяржавы далажылі аб баявых магчымасцях і асноўных тактыка-тэхнічных характарыстыках прадстаўленых узораў. Адбыўся таксама практычны паказ баявых магчымасцей узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. Ён уключаў 4 эпізоды з баявым прымяненнем беспілотных лятальных апаратаў, авіяцыі, агнявых комплексаў, бранятэхнікі і процітанкавых ракетных комплексаў. Пасля агляду ўзораў зброі і тэхнікі Кіраўнік дзяржавы адказаў на пытанні журналістаў.

Дзякуй за тое, што навучылі. Адно з самых народных святаў – Дзень настаўніка. У свой час кожны меў да яго дачыненне, дарыў любімым настаўнікам кветкі і вершы. Праз гады паўтараем «каронныя» фразы сваіх педагогаў, узгадваем іх па-бацькоўску сардэчныя настаўленні, дзякуем за мудрыя ўрокі жыцця. 

Кірмашовыя нататкі. У мінулую суботу ляхавічане спяшаліся з самага ранку на першы восеньскі кірмаш

Кліентам прымальныя паслугі . Чаму на вёсцы не запатрабаваны комплексныя прыёмныя пункты, і чаму прыватніку сельская бытоўка нецікавая, высвятляў «ЛВ»

Люблю сваю работу! 9 кастрычніка – Сусветны дзень пошты

І шмат іншай, цікавай, актуальнай інфармацыі чытайце ў «ЛВ» 10 кастрычніка.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *