Ствараецца наглядны дэпартамент

У Беларусі ствараецца новы дэпартамент «Белсельгаснагляд», які акумулюе ўсе функцыі кантролю ў галіне ветэрынарыі, насенняводства, каранціну і аховы раслін, будзе сачыць за якасцю харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў. Новы дэпартамент будзе ўваходзіць у структуру Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Такое рашэнне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў 16 лютага на нарадзе па ўдасканаленні арганізацыйна-кіраўніцкай структуры Мінсельгасхарча, паведамілі ў прэс-службе Кіраўніка дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка асабліва акцэнтаваў увагу на тым факце, што стварэнне «Белсельгаснагляду» патрабуе абмеркавання не толькі з улікам унутраных абставін, але і знешнеэканамічнай дзейнасці дзяржавы. Ён адзначыў, што ў сувязі з уступленнем Беларусі ў Мытны саюз трэба фарміраваць кантралюючыя органы, аднатыпныя кантралюючым органам партнёраў па МС. «Але вышэй за ўсё павінны быць інтарэсы нашай дзяржавы», – дадаў пры гэтым Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка запа-трабаваў да лістапада 2010 года прывесці ў аптымальны парадак структуры ўсіх міністэрстваў і ведамстваў Беларусі. «Гэта дамашняе заданне для кіраўнікоў і ведамстваў: да прэзідэнцкіх выбараў аптымізаваць усе структуры», – сказаў ён.
На разгляд Кіраўніка дзяржавы 16 лютага былі вынесены праекты трох прававых актаў, якія прадугледжваюць істотныя змяненні арганізацыйна-кіраўніцкай структуры Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Прэзідэнт адобрыў прапановы па рэарганізацыі структуры Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. «Я адабраю гэтыя падыходы канцэптуальна», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён таксама нагадаў, што гэта работа праводзіцца ў рэчышчы мерапрыемстваў па адраджэнні беларускай вёскі. «Усім добра вядома, што мы ўклалі нямала сродкаў у адраджэнне вёскі, стварэнне нармальнай сельскагаспадарчай вытворчасці, – адзначыў Прэзідэнт. – Гэты працэс працягваецца. Але хачу падкрэсліць, што работа па адраджэнні вёскі будзе ў асноўным завершана ў будучай пяцігодцы».
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *