Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны раённай газеты «Ляхавіцкі веснік»! Прыміце віншаванні з 75-годдзем выдання!
Юбілей «Ляхавіцкага весніка» – гэта гісторыя нашага раёна ў газетных радках. Гэта свята не толькі калектыву раёнкі, але і шматлікіх яе чытачоў.
На працягу сямі з паловай дзесяцігоддзяў газеце ўдаецца заставацца сучаснай і аператыўнай. У кожным нумары яна расказвае пра галоўныя падзеі ў жыцці горада і раёна, пра лю-дзей, чые праца і талент заслугоўваюць таго, каб імі маглі ганарыцца землякі. Мабыць, менавіта ў тым і сакрэт запатрабаванасці «Ляхавіцкага весніка»: за расказам пра падзеі не забываць пра чалавека – галоўнага стваральніка гісторыі.
Шаноўныя «веснікаўцы»! У вас ёсць свой пазнавальны і прыцягальны твар, ёсць свой цвёрды і ясны почырк, характар. Рэдакцыя раённай газеты – таленавітыя прафесіяналы, якія выразна і даходліва падымаюць на старонках выдання актуальныя пытанні нашага жыцця. Шматлікія перамогі ў рэспубліканскіх і абласных творчых конкурсах і спаборніцтвах гэта пацвярджаюць.
Жадаем газеце заставацца цікавым, мудрым і добразычлівым субяседнікам для нашых землякоў, чытачоў, а калектыву рэдакцыі – моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, творчага натхнення, міру і дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.