Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны
Экспертыза пакажа
Падчас прафілактычных мерапрыемстваў міліцыянеры ў Рачканах выявілі факт вырабу і захоўвання 30 літраў самагоннай брагі. Незаконным промыслам займаўся вясковец 1971 г.н.
РАУС праводзіць праверку.
Такія ж мерапрыемствы праходзілі ў аграгарадку Ліпск. Падчас праверкі ў вяскоўца 1940 г.н. выяўлены тры літры самагону і самагонны апарата . РАУС праводзіць праверку.
Заблытаны вузел
У райцэнтры ў сваім доме 30 кастрычніка знойдзены ў пятлі нежывым пенсіянер 1955 г.н. Пры аглядзе цялесных пашкоджанняў не выяўлена. Ляхавіцкі РАСК праводзіць праверку.
Са зводкамі РАУС знаёмілася Наталля ПЕРАПЕЧКА.