Чытайце ў «Ляхавіцкім весніку» 8 лістапада
Анонс нумара:
Зноў Сноў. Не дае мне спакою гэты адрас: Нясвіжскі раён аграгарадок Сноў. На ўласныя вочы пераканалася, што на слыху ён невыпадкова і аграгарадком называецца таму, што па поўнай праграме і нават больш адпавядае гэтаму статусу.
Гульня – гэта сур’ёзна. У Ляхавічах адкрылі тэматычную супрацьпажарную дзіцячую пляцоўку для гульні.
Моладзь розных пакаленняў. – Прывітанне, камсамольцы! – павітаў усіх прысутных ветэран камсамольскага руху Пётр Скурат. Адказ не прымусіў чакаць. Гучнае «Камсамол назаўсёды ў нашых сэрцах!» ад былых калег – сакратароў райкама ВЛКСМ, і ўпэўненае «Прывітанне!» ад сённяшніх членаў БРСМ. У мінулую пятніцу ў зале цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ўзровень актыўнасці і энергіі, здаецца, у шмат разоў перавысіў прывычны паказчык. Хтосьці з прысутных заўважыў: «Тут сабралася моладзь розных пакаленняў».
Прышчапіцца значыць папярэдзіць. Лістапад – самы час прышчапіцца супраць грыпу. Зрабіць гэта можна не толькі ў медустановах раёна, але і непасрэдна па месцы работы.
6 лістапада брыгада медыкаў райбальніцы на чале з загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення паліклінікі Віктарам Мацейчыкам правяла чарговы выязны дзень вакцынацыі – на гэты раз у будынку Дома Саветаў.