Прафесія – фермер

Для Наталлі Малевіч і яе сына Аляксандра фермерства – лад жыцця.

Яны ў літаральным сэнсе жывуць сваёй справай – няпростай, фізічна цяжкай, якая амаль не пакідае часу на паўнацэнны адпачынак. Наталля і Аляксандр Малевічы і іх сыны Андрэй і Саша вось ужо дзевяць гадоў сур’ёзна займаюцца раслінаводствам.
Сёлета на 25 гектарах фермерскай гаспадаркі «Ліпнянка-Агра» ўрадзілі капуста, буракі, бульба. Частка ўраджаю ўжо знайшла пакупнікоў у магазінах нашага райпо і на сталічных кірмашах, а частка – закладваецца на захоўванне.
Дарэчы, на Ляхавіччыне зарэгіст-равана 17 фермерскіх гаспадарак. У сферы іх інтарэсаў – не толькі агародніна, але і садавіна, ягады, збожжа, рапс і цукровыя буракі, некаторыя спецыялізуюцца на жывёлагадоўлі. Ва ўладанні мясцовых фермераў – амаль паўтары тысячы гектараў зямлі.

Святлана БЕЛМАЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *