Перад землякамі выступілі самадзейныя артысты аграгарадка Русінавіцкі і госці з Ляхавіч
Напрыканцы мінулага тыдня ў актавай зале Русінавіцкга СДК не было дзе яблыку ўпасці. Жыхары аграгарадка сабраліся на цікавую канцэртную праграму, падрыхтаваную удзельнікамі мастацкай самадзейнасці мясцовага Дома культуры.
Кожны канцэртны нумар суправаджаўся словамі ўдзячнасці і падзякі за добрасумленную працу ў адрас жывёлаводаў, раслінаводаў, спецыялістаў СВК “Ляхавіцкі”.
Шквалам апладысментаў сустракалі гледачы выступленне Галіны Пішч у вобразе “Мадам Брошкінай”. “Ружу на снезе” падарыла аднавяскоўцам Марына Сарока, аб “незакончаным рамане” спявалі Людміла Сідорская і Сяргей Сазановіч. Паспяховым аказаўся дэбют для Марыны Буйкевіч, Любові Шпак і Алены Свінабурка. Шчырыя апладысменты гучалі падчас выступлення самых юных удзельнікаў канцэрта – дзіцячага ансамбля ў складзе Алены Сарока, Вольгі Пішч і Наталлі Козел. Адзіны мужчына, ён жа кіраўнік калектыву Сяргей Сазановіч увогуле сапраўдная зорка на мясцовым небасхіле творчасці: і кампазітар, і паэт, і рэжысёр, і выканаўца.
Парадаваў русінавіцкіх гледачоў гумарэскамі госць з райцэнтра, удзель-нік народнага клуба ветэранаў вайны і працы “Сівізна” Міхаіл Русакевіч.
Ганна ПІШЧАКА, метадыст раённага метадычнага цэнтра.