Пазітыўная энергетыка

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ставіць мэту па дасягненні стапрацэнтнай энергетычнай незалежнасці і бяспекі. Аб гэтым ён заявіў на нарадзе па пытанні ўдасканалення сістэмы кіравання беларускай энергетыкай.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што энергетычная сістэма Беларусі – гэта адзін з найбольш складаных, але выключна значны сектар нацыянальнай эканомікі. «Яе стабільнасць – гэта вельмі важны элемент бяспекі і незалежнасці дзяржавы», – падкрэсліў ён.
Паводле слоў Прэзідэнта, для вырашэння актуальных задач у галіну было ўкладзена нямала сродкаў: толькі за апошнія пяць гадоў прыцягнута звыш $1 мільярда інвестыцый. За гэты перыяд Беларусь выйшла на перадавыя пазіцыі сярод кран СНД па ўдзельным расходзе паліва на вытворчасць аднаго кілавата электраэнергіі. Спажыванне імпартуемага паліва зменшылася на 3 млрд куб.м газу ў эквіваленце.

Пры гэтым уласная вытворчасць электраэнергіі павялічылася на 2,1 млрд кВт. «Дарэчы, у 2018 годзе мы ўпершыню поўнасцю адмовіліся ад імпарту электраэнергіі», – звярнуў увагу беларускі лідар.
«Як мне не раз дакладвалі, энергасістэма Беларусі не толькі з’яўляецца адной з самых надзейных і эфектыўных на постсавецкай прасторы, але і не ўступае шэрагу еўрапейскіх дзяржаў. Аднак, нягледзячы на дасягнутыя поспехі, да работы нашых энергетыкаў ёсць нямала прэтэнзій і заўваг, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Наспела неабходнасць вызначыць, што трэба зрабіць не толькі для ўстаранення існуючых недахопаў, але і для павышэння эфектыўнасці работы ўсёй энергасістэмы. На думку многіх экспертаў, для таго каб выбудаваць дакладны план дзеянняў, у галіне ёсць эканамічныя, тэхналагічныя і арганізацыйныя рэзервы».
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ніякіх эксперыментаў у сувязі з гэтым праводзіцца не будзе. «У нас няма незразумелых пытанняў, каб эксперыментаваць і спрабаваць. Усё вельмі зразумела. Галоўная задача – не загубіць дасягненні, удасканальваць тое, што створана, пры гэтым не зацягваючы працэс. Таксама трэба ўлічваць сусветныя тэндэнцыі ў энергетыцы, выкарыстоўваючы як станоўчы, так і негатыўны вопыт, перш за ўсё нашых суседзяў», – заявіў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што мэтамі адпаведнай работы павінны стаць аптымізацыя дзейнасці энергасістэмы, ліквідацыя празмерных затрат, справядлівае і празрыстае фарміраванне тарыфаў на канкурэнтным узроўні. Неабходна таксама прадоўжыць прыцягненне ў галіну інвестыцый і найноўшых тэхналогій.
«Урадам павінен быць распрацаваны дакладны і рэалістычны план пашырэння напрамкаў выкарыстання электраэнергіі ў прамысловасці, аграрнай сферы, транспарце, ІТ-сектары, ЖКГ, быце і іншых галінах», – сказаў Кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, гэта пытанне непарыўна звязана з далейшым развіццём беларускай энергетыкі.
Ён звярнуў увагу ўрада на існуючы вельмі нізкі ўзровень спажывання электрычнай энергіі ў Беларусі. У сувязі з гэтым Прэзідэнт нагадаў аб маючым адбыцца ўвядзенні ў строй Беларускай АЭС, электраэнергія ад якой павінна быць запатрабавана. «Гэта галоўнае пытанне ва ўсім рэфармаванні або ўдасканаленні гэтага сектара», – падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада далажыць аб адпаведным плане. «Тым больш наперадзе эра чыстай энергетыкі. Вугаль, прыродны газ і нафта адыходзяць. Усе арыентуюцца, напрыклад, не на дызель і бензін, а на электрамабілі. Таму патрэбна не проста разуменне, а дакладны план дзеянняў, зыходзячы з балансу вытворчасці электраэнергіі і спажывання», – заявіў беларускі лідар.
Прэзідэнт канстатаваў, што цяпер удзельнае спажыванне электраэнергіі ў Беларусі ў 2-3 разы ніжэйшае, чым у развітых краінах. «Ёсць куды імкнуцца, зразумела куды ісці, – сказаў ён. – І размова ідзе не аб эканоміі і беражлівым расходаванні рэсурсаў. Гэта сведчыць аб недастатковай энергаўзброенасці беларускай дзяржавы і вузкай сферы прымянення электраэнергіі. Перш за ўсё ў прамысловасці».
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што адпаведныя пытанні ў далей- шым будуць абмяркоўвацца і на нарадзе па рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.
Урад Беларусі разглядае варыянты субсідзіравання для заахвочвання выкарыстання электраэнергіі на прадпрыемствах і ў быце. Аб гэтым журналістам па выніках нарады ў Кіраўніка дзяржавы расказаў віцэ-прэм’ер Ігар Ляшэнка.
Паводле слоў віцэ-прэм’ера, цяпер над прапановамі па больш шырокім выкарыстанні электраэнергіі ў Беларусі працуе міжведамасная група. Адна з такіх прапаноў заключаецца ў тым, каб па меры таго, як у юрыдычных асоб будуць зношвацца ўласныя генерыруючыя магутнасці, не аднаўляць іх, а за кошт прыросту агульных магутнасцей, у тым ліку ад уводу АЭС, прапаноўваць ільготную стаўку тарыфу.
Яшчэ адзін варыянт, які разглядаецца, датычыцца насельніцтва – у частцы падагрэву вады ў начны час. «Інакш кажучы адыходзіць ад падагрэву газам і пераходзіць на выкарыстанне электраэнергіі. У начны час прымяняць зніжаны тарыф. Сума даволі значная. Гэтыя варыянты цяпер падлічваюцца», – расказаў Ігар Ляшэнка.
«Не сакрэт, што на тэрыторыі Еўропы практычна паўсюль выкарыстоўваецца электраэнергія для абагрэву памяшканняў і падагрэву вады. Вось над гэтай канцэпцыяй мы пра-цуем», – дадаў віцэ-прэм’ер.
У цэлым стаіць задача мак-сімальна задзейнічаць у краіне ўласную электра-энергію, і гэта пытанне бу-дзе вырашацца комплексна. Ёсць таксама варыянты па больш шырокім выкарыстанні ў быце электрапліт, на парадку дня і па- шырэнне выкарыстання электратранспарту.
Акрамя таго, на нарадзе разглядаліся прапановы па ўдасканаленні структуры Мінэнерга і энергасістэмы краіны ў цэлым.
Чакаецца, што вынікам прапанаваных мер стане больш эфектыўная работа галіны за кошт пэўных структурных пераўтварэнняў і аптымізацыі. Аднак галоўнае, чаго патрабуе Прэзідэнт, – гэта дакладнае эканамічнае абгрунтаванне ўсіх магчымых змяненняў. Агульная мэта і задача – стварыць сістэму, якая б у максімальнай ступені адпавядала патрэбнасцям Беларусі.
Па матэрыялах БЕЛТА.

Фота БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *