Курэнне шкодзіць яшчэ і кішэні
Чыстыя, адрамантаваныя пад’езды шматпавярховых дамоў, на лесвічных пляцоўках многіх – кветкі. Аднак, бывае, тут можна ўбачыць акуркі цыгарэт. Апошнім часам у дамах з’явіліся лістоўкі-заклікі з надпісам “У пад’ездзе курыць забараняецца!” І далей больш падрабязна: “Правіламі карыстання жылых памяшканняў, курэнне ў месцах агульнага карыстання забараняецца. Парушэнне ўказаных правіл прадугледжвае штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь, згодна артыкула 21.16 Кодэкса Рэспублікі Беларусь “Аб адміністрацыйных правапарушэннях”. Таму, перш чым у чарговы раз закурыць у пад’ездзе, падумайце не толькі пра сваё і іншых здароўе, але і пра ўласныя грошы…