“Гонар і слава” Жукоўскага Вячаслава

Выдавецтва ”Спец-Адрас Еўропа» выпусціла ў свет  чарговую кнігу «Вялікая міжнародная энцыклапедыя «Лепшыя людзі». У выданні змешчаны звесткі пра вядомых людзей Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, сярод якіх рабочыя, кіраўнікі, настаўнікі, медыкі, артысты, навукоўцы, прадстаўнікі іншых прафесій, грамадскія дзеячы.  Энцыклапедыя выпушчана з благаславення Мітрапаліта  Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха усяе Беларусі. У сёлетнім выпуску названы прозвішчы 1200 чалавек, якія дасягнулі значных поспехаў у сваіх сферах дзейнасці. І што прыемна, сярод іх — 11 нашых землякоў-ляхавічан:  Герой Сацыялістычнай Працы Генрых Траццяк,  дырэктар СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» Вячаслаў Жукоўскі, дырэктар  ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» Леанід Лейчанка, старшыня СВК «Ляхавіцкі» Аляксандр Вітко,  галоўны рэдактар раённай газеты «Ляхавіцкі веснік» Вольга Барадзіна,  старшы камбайнер СВК «Ляхавіцкі»  Аляксандр Юнік, механізатар ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс» Андрэй Юруць, настаўнікі біялогіі і геаграфі, адпаведна,  гімназіі і Тухавіцкай СШ Ніна Смаршчок і Тамара Васько, прызёр паралімпійскіх гульняў у Ванкуверы Дзмітрый Лобан. Гэта людзі, якія сваёй бездакорнай працай, адданасцю выбранай прафесіі, прафесіяналізмам заслужылі права звацца лепшымі.

У мінулую сераду ў напружаным рабочым графіку СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» знайшлося паўгадзіны  для невялікай, але значнай урачыстасці. Тым больш, што нагода вельмі прыемная.  Сярод 12 тысяч прозвішчаў і  замалёвак пра  заслужаных людзей на 70-й старонцы  выдання  кожны жадаючы можа прачытаць пра  дырэктара прадпрыемства Вячаслава Жукоўскага і завод.

У  госці да завадчан завітала дырэктар выдавецтва  і аўтар праекта Алена Сухіна. Алена Леанідаўна была ў захапленні ад убачанага на малочным заводзе, адзначыўшы, што тут сапраўды еўрапейскі ўзровень вытворчасці, а ўсе дасягненні — справа рук калектыву на чале з  дырэктарам Вячаславам Жукоўскім. Менавіта Вячаслаў  Уладзіміравіч стаў героем Міжнароднай энцыклапедыі «Лепшыя людзі» ў намінацыі «Лідары эканомікі» за высокае прафесійнае майстэрства і самаадданую працу на карысць Беларусі. Вячаславу Жукоўскаму ўручаны ордэн грамадскага прызнання «Гонар і слава» і Падзячнае пісьмо Прэзідыума грамадскага-кансультатыўнага савета Міжнароднай энцыклапедыі «Лепшыя людзі», у якім сказана: «…Для будучага  нашай краіны вельмі  неабходна, каб  пра такіх людзей як вы, мэтанакіраваных, паспяховых у рабоце — сапраўдных людзей справы, ведалі нашы з вамі сучаснікі і маладое пакаленне».

Алена Сухіна перадала Падзячнае пісьмо старшыні  Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрыю Бурдуку за нераўнадушша да лёсу  і дасягненняў  жыхароў раёна.

Галіна КАНЬКО.

2 thoughts on ““Гонар і слава” Жукоўскага Вячаслава

  • 28/07/2012 в 13:49
    Permalink

    Спасибо Жуковскому за испорченные летние вечера отдыха, астму, врожденную аллергию на молочную продукцию и т.п. P/S/ хотел было написать, вы ему еще медаль дайте, так действительно же дали, на фото видно )) Я не критикую работу молочного завода — молодцы, но к сожалению те проблемы которые он создает жителям города обходятся гораздо дороже, чем то, что мы имеем, а имеем мы с этого — ничего!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *