Факт-экспрэс-навіны
ВІНШАВАННЕ. Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць з прафесійным святам — Днём работнікаў гандлю — калектывы гандлёвых прадпрыемстваў усіх форм уласнасці.
З УЗНАГАРОДАЙ! Ганаровай граматай райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, высокі прафесіяналізм, актыўную жыццёвую пазіцыю ўзнагароджаны галоўны спецыяліст па прававой і кадравай рабоце ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Міхаіл АРЭШКА.
Падзячныя пісьмы райвыканкама за добрасумленную працу па ахове і абароне ад надзвычайных сітуацый жыцця і здароўя людзей, маёмасці і ў сувязі з прафесійным святам — Днём пажарнай службы — адрасаваны супрацоўнікам пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 РАНС: начальніку каравула Сяргею НОВІКУ, вадзіцелю Аляксандру БЕЛЯНОВІЧУ.
ВУЧОБА. 25 ліпеня ў вялікай зале Дома Саветаў адбыўся навучальны семінар па прымяненні палажэнняў Дэкрэта № 6 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх пасяленняў, сельскай мясцовасці». Прадстаўнікі падатковай і мытнай службаў, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты растлумачвалі прадпрымальнікам пытанні аб падатковых ільготах, прадугледжаных дэкрэтам, умовах вызвалення ад абкладання ўвазнымі мытнымі пошлінамі і падаткам на дабаўленую вартасць тавараў, якія ўвозяцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у якасці ўкладу ў статутны фонд камерцыйных арганізацый, аб парадку выдачы сертыфіката прадукцыі ўласнай вытворчасці.
НАВАСЕЛЛЕ. Як паведаміла загадчыца цэнтральнай раённай аптэкі Лідзія Каласоўская, днямі наваселле справіла аптэка № 57 у Востраве. Са старога памяшкання яна пераехала ў цэнтр вёскі — у будынак СДК, што, безумоўна, больш зручна для мясцовых жыхароў. Змяніўся і інтэр’ер аптэкі — у ёй з’явіліся новыя вітрыны, мэбля.
КОНКУРСЫ. Дзяржстандарт чарговы раз абвясціў аб правядзенні конкурсаў «Лепшы менеджэр па якасці», «Лепшая дыпломная і навукова-даследчая работа студэнтаў у галіне менеджменту і кантролю якасці» ў 2012 годзе, а таксама конкурсу на суісканне Прэміі СНД за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг 2013 года. Больш падрабязная інфармацыя размешчана на інтэрнэт-сайце Дзяржстандарта (www.gosstandart.gov.by).