Колькі каштуе цяпло?
КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” нагадвае спажыўцам, якія карыстаюцца камунальнай паслугай – цеплавой энергіяй на ацяпленне, што налічэнне платы за ацяпленне ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку аплаты насельніцтвам жыллёва-камунальных паслуг і Інструкцыяй “Аб парадку разліку і зацвярджэння нарматываў расходу цеплавой энергіі і ажыццяўлення пераразлікаў”, зацверджанай рашэннем Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта 13.02.2008 г. № 191.
Налічэнне платы за цеплавую энергію, якая выкарыстоўваецца на ацяпленне жылых памяшканняў, ажыццяўляецца пастаўшчыком паслуг, зыходзячы з дзеючага тарыфу за 1 Гкал цеплавой энергіі на ацяпленне і фактычнай колькасці яе ўжывання, які вызначаецца ў вызначаным парадку.
Пры наяўнасці групавога прыбору ўліку расходу цеплавой энергіі на ацяпленне ў жылым доме фактычная колькасць, якая выкарыстоўваецца па кожным жылым памяшканні, вызначаецца шляхам размеркавання агульнай колькасці цеплавой энергіі па паказаннях групавога прыбору ўліку прапарцыянальна агульнай плошчы жылых памяшканняў.
Пры адсутнасці ў жылым доме групавога прыбору ўліку расходу цеплавой энергіі разлік колькасці цеплавой энергіі на ацяпленне жылых памяшканняў ажыццяўляецца пастаўшчыком паслуг, зыходзячы з агульнай плошчы гэтых памяшканняў і нарматыву, атрыманага на падставе фактычнага выкарыстання цеплавой энергіі на ацяпленне 1 квадратнага метра агульнай плошчы жылых памяшканняў за мінулы ацяпляльны перыяд, зацверджаны мясцовым выканаўчым органам ў маі кожнага каляндарнага года. За ацяпляльны пе-рыяд 2008-2009 г. зацверджаны нарматыў у размеры 0,025683 Гкал/м2.
У выпадку недабораў (перабораў) платы са спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг за ацяпленне жылых памяшканняў на працягу ацяпляльнага перыяду арганізацыяй, якая забяспечвае цяплом, у маі кожнага года ажыццяўляецца пераразлік платы па нарматывах з улікам фактычнага выкарыстання цеплавой энергіі на ацяпленне за ацяпляльны перыяд, зацверджаны мясцовымі выканаўчымі органамі ў маі справаздачнага года.
Адміністрацыя КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ”.